Госць (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 2 из 19

Толькi адно акно, як i класныя, глядзела на поўдзень - там, за некалькi кiламетраў ад школы, узгор'е пачыналапаступова знiжацца. У яснае надвор'е адсюль можна было ўбачыць цьмяныя груды скал, за якiмi адчынялася брама ў пустэльню.

Дару ўжо трошкi сагрэўся i падышоў да акна, адкуль першы раз заўважыў двух незнаёмцаў. Iх не было вiдаць. Значыць, яны ўжо падымалiся па адхоне. Неба цяпер было не такое хмурнае, як учора: уначы снег перастаў, i ранiца занялася шэрым, золкiм святлом. Але добра так i не развiднела. А другой гадзiне, калi хмары паднялiся вышэй, дзень, можна сказаць, толькi пачынаўся. Зрэшты, i гэта было добра - мiнулыя тры днi снег валiў суцэльнай сцяной у апраметнай цемры, i часам падвойныя дзверы ў класе скаланалiся ад рэзкiх удараў ветру. Дару гадзiнамi сядзеў тады ў сваiм пакойчыку i адно зрэдку выходзiў пад павець, каб дагледзець курэй цi ўзяць вугалю. На шчасце, за тры днi да навалы грузавiчок з Таджыда, найблiжэйшай вёскi на поўнач ад школы, прывёз прадукты. Праз сорак восем гадзiн ён меўся прыехаць iзноў.

Дару, праўда, i так было з чым пераседзець аблогу. У яго маленькiм пакоi ляжаў таўшчэзны мех пшанiцы, якую кiраўнiцтва пакiнула яму ў запас, каб ён раздаваў яе вучням з тых сем'яў, што найбольш пацярпелi ад засухi. А пацярпелi ўсе, бо ўсе яны былi бедныя. Штодзень Дару даваў малым па жменьцы зерня. I цяпер, у гэтыя лiхiя днi, iм вельмi яго не ставала. Мабыць, увечары прыйдзе чый-небудзь бацька цi старэйшы брат - тады ён зможа даць зерня iм. Трэба было неяк перакiдацца да наступнага ўраджаю, пра iншае гаворкi не было.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]