Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 30 из 39



Аднойчы гандляр паведамiў Ёну, што попыт на яго палотны значна панiзiўся, i таму, на жаль, ён вымушаны паменшыцьзаробак; Ёна згадзiўся, але Луiзу гэта занепакоiла. Быў верасень, дзецям да новага навучальнага года трэба было купляць адзенне. I Луiза са звычайнаю мужнасцю ўзялася за гэта сама. Праўда, надоўга сiлы ў яе не хапiла. Роза магла нешта зацыраваць, ушыць гузiк, але шыць яна не ўмела. Затое стрыечная сястра ў яе мужа была швачка; яна i падрадзiлася дапамагчы Луiзе. Час ад часу яна прыходзiла ў пакой, дзе працаваў Ёна, i сядала на крэсле ў самым куце. Зрэшты, гэта негаваркая асоба паводзiла сябе заўсёды вельмi спакойна. Настолькi спакойна, што Луiза параiла Ёну намаляваць "Краўчыху". "Добрая думка", - сказаў Ёна. Ён паспрабаваў, сапсаваў два палатны i зноў узяўся за сваё неба. На другi дзень, замест таго каб маляваць, ён доўга хадзiў па кватэры i разважаў. Раптам прыбег распалены вучань, сунуў яму нейкi доўгi артыкул, якi б у iншым выпадку Ёна нават не прачытаў. У артыкуле пiсалася, што яго жывапiс адначасова прэтэнцыёзны i старамодны. Тут якраз пазванiў гандляр i зноў выказаў занепакоенасць знiжэннем попыту на палотны. Але Ёна па-ранейшаму летуценiў i разважаў. Вучню ён сказаў, што ў артыкуле ёсць доля праўды, але наперадзе ў яго яшчэ шмат часу, i ён ускладае на яго пэўныя надзеi. А гандляру адказаў, што разумее яго заклапочанасць, але не падзяляе яе. У яго ёсць задума стварыць нешта вялiкае i сапраўды новае; так што ўсё зноў пойдзе добра. Гаворачы гэта, Ёна адчуў, што кажа праўду, што зорка зноў спрыяе яму. Досыць толькi наладзiць усё як след.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]