Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 39 из 39



Пачынаўся прыемны пагодны дзень, але Ёна не заўважаў гэтага. Знямоглы, абапёршыся рукамi на каленi, ён сядзеў насупраць палатна, павернутага да сцяны, i чакаў. Ён казаў сабе, што цяпер ужо нiколi не будзе працаваць, ён быў шчаслiвы. Ён чуў далёкае мармытанне дзяцей, шум вады, бразгат посуду. Нешта гаварыла Луiза. У вокнах брынькалi вялiкiя шыбы, калi па бульвары праязджаў грузавiк. Жыццё па-ранейшаму цякло вакол, такое маладое i чароўнае: Ёна прыслухоўваўся да гэтай мiлай людской мiтуснi. Гэтак, здалёк, яна не перашкаджала той вялiкай радасцi, якая напаўняла яго, яна не замiнала яго мастацтву, думкам, якiя ён быў няздольны выказаць i якiм, вiдаць, было наканавана назаўжды застацца нявыказанымi. Але яны, гэтыя думкi, падымалi яго на недасягальную вышыню, дзе дыхаецца так лёгка i так вольна. Дзецi бегалi па пакоях, смяялася дзяўчо, вось i Луiза - таксама. Ён так даўно не чуў яе смеху. Ён любiў iх! Як ён любiў iх! Ён пагасiў газнiцу, i ў апалым змроку, там - цi гэта не зорка зноў ззяла яму? Гэта была яна, ён пазнаў яе, яго сэрца поўнiлася ўдзячнасцю, ён глядзеў на яе, глядзеў i раптам, бясшумна, упаў.

"Нiчога страшнага, - трошкi пазней тлумачыў доктар, якога выклiкалi да Ёны. - Ён занадта многа працуе. Праз тыдзень ён ужо будзе на нагах". - "Ён ачуняе, доктар, вы ўпэўнены?" - запыталася збялелая Луiза. "Ачуняе". У суседнiм пакоi Рато разглядаў палатно. Яно было ўсё белае, i толькi ў самым цэнтры Ёна вывеў нешта вельмi маленькiмi лiтарамi, так што цяжка было разабраць - цi то АДЗIНСТВА, цi то АДЗIНОТА.

|< Пред. 35 36 37 38 39 >|

Java книги

Контакты: [email protected]