Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 28 из 39

На гэта жанчын натхняла нуда iх самотнага жыцця i тая прыемная натуральнасць, з якой iх сустрэлi ў Луiзы. Сапраўды, як i прадугледжвалася, нiхто са сваячкамi асаблiва не цырымонiўся, i з першага ж дня яны адчулi сябе тут як дома. Вялiкая зала ператварылася ў гасцiную i адначасова служыла сталовай, кладоўкаю пад бялiзну i пакоем пад дзiцячыя гульнi. У маленькiм пакоi, дзе спаў малодшы, трымалi палотны i часам, калi Роза прыходзiла адна, ставiлi ёй раскладны ложак.

Ёна займаў спальню i працаваў там на маленькiм пятачку памiж ложкам i акном. Ранiцай яму даводзiлася трошкi пачакаць, пакуль следам за дзiцячым прыбяруць i гэты пакой. Затое пасля ўжо нiхто яго не турбаваў; хiба што заходзiлi ўзяць што-небудзь з бялiзны, але што зробiш - адзiная ў хаце шафа стаяла тут. Праўда, i госцi, хай цяпер i не такiя шматлiкiя, хутка прызвычаiлiся да новага становiшча. Насуперак спадзяванням Луiзы, яны без асаблiвых ваганняў узлягалiся на сямейным ложку, каб выгодней гаманiць з Ёнам. Часам даць тату буськi забягалi i дзецi. "Дай зiрнуць на малюнак". Ёна паказваў малюнак, над якiм працаваў, пяшчотна цалаваў малых i, адсылаючы iх, адчуваў, як непадзельна i поўна пануюць яны ў яго сэрцы. Каб iх не стала, вакол яго засталiся б толькi самота i пустата. Ёна любiў iх, любiў гэтак жа моцна, як i свой жывапiс, бо ва ўсiм свеце толькi ў iх было столькi ж жыцця.

Аднак Ёна працаваў менш, хоць i сам не мог уцямiць - чаму. Ён па-ранейшаму быў старанны, але цяпер беручы ў рукi пэндзаль, адчуваў нейкi цяжар, нават калi заставаўся адзiн. У такiя хвiлiны ён стаяў ля акна i пазiраў на неба.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]