Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 100 из 256

Хоць у гэтай бiтве ён заўсёды мог застацца пераможцам! I з пачуццём атрыманай перамогi ён хутка заснуў.

Раздзел шосты

Ранкам Рой сабраўся i пайшоў, не чакаючы, пакуль прачнуцца iншыя.

Яму хацелася схавацца ад вынiкаў учарашняй п'янкi, незалежна ад таго, якiя яны мусiлi быць. Ён цьмяна помнiў, што абяцаў Мэрэю перабавiць для яго човен праз хрыбет Белых Гор у заказнiк. Яму не хацелася выконваць сваё абяцанне, не хацелася адчуваць тую няёмкасць, якая авалодвае кожным пры сустрэчы з учарашнiмi сабутэльнiкамi.

Калi ён плыў па возеры, вада, здавалася, храбусцела пад дном лодкi. Неба было халоднае, цёмнае, але гэта была напружанаа цемра, гатовая iмгненна саступiць ранiшняму ззянню. Лес зацiх i, неверагодна сцiшаны, здаваўся закiнутым, мёртвым. Але недзе ў цiшынi быў чуцен кволы капеж i больш востры гук вады, якая бегла па схiле. А пасля, калi ён вывеў човен на сярэдзiну возера, калi на навакольных хрыбтах успыхнулi першыя водблiскi свiтання, разам з ранiцай нарадзiлiся i першыя гукi ляснога жыцця. Снегавая сава - апошнi голас ночы - загукала, пралятаючы над яго галавой. Пасля аднекуль здалёку данеслася цяўканне лiса. Затым птушкi: чорнагаловая сiнiчка зачырыкала чык-а-дзi-дзi-дзi-дзi; засвiсталi, заверашчалi, зацмокалi вавёркi; засакаталi сойкi; пачулася "бзт", "бзт" курапатак. Гэта былi слабыя гукi, якiя ледзь даносiлiся да сярэдзiны возера, але ён чуў iх i ўсе адрознiваў.

|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]