Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 99 из 256

Адны спрадвечна маюць рацыю, iншыя вiнаватыя таксама спрадвечна, i ўсе жывёлiны падпарадкоўваюцца пэўнаму закону. Тут Рой спытаў калi ёсць набор чыстых i нячыстых, то як чалавек можа прывучыць ваўка мiрна суiснаваць з зайцам, ласку з мышшу, льва з авечкай, сабаку з катом.

I вось тут абодва пачыналi блытацца, i iхняя спрэчка пераходзiла ў маўклiвую нязгоду, нязгоду па галоўных поглядах на жыццё - невырашальных, бо яны не ўмелi яе вырашыць.

- Ладна, - сказаў Самсон, злазячы з ложка. - Пайду пакупаюся ў возеры. Пайшлi, Сахаты! Няхай яны перагрызуць адзiн аднаму горла, вышукваючы кожны сваю праўду. А я пайду пакупаюся ў возеры.

Мэрэй устаў таксама. Ён мог назiраць за ўсiм, што б чалавек нi рабiў.

Рой стаў iх стрымлiваць.

- Толькi цябе ў гэтым возеры i не хапала, - казаў ён Самсону. - Яно толькi i чакала, што ты п'яны ў яго боўтнешся.

- Я яго злаўлю, калi ён увалiцца, - сказаў Мэрэй.

- Ведаю я цябе, будзеш стаяць i любавацца, як ён тоне, - сказаў яму Рой.

Аб'яднанымi намаганнямi Скоцi i Рою ўдалося ўтрымаць Самсона i Мэрэя ў хацiне. Скоцi спакусiў iх рэшткамi гарэлкi, а Рой дашкандыбаў да дзвярэй i замкнуў iх. Калi яны як-кольвек размясцiлiся на ложках на начлег, Рой зрабiў апошняе наступленне на сiлы прыроды. Ён цалкам загрузiў печ бярозавымi цуркамi, i тады, калi ён стомлена ўпаў на ложак побач са Скоцi, чырвонае полымя зацьмiла слабое святло лямпы, i Рой, яшчэ да таго, як заснуць, адчуў чароўную нязручнасць нясцерпнай гарачынi iм жа напаленай печы.

|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]