Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 98 из 256



Рой адказваў, што Скоцi паступiў жорстка, калi забiваў ласку.

Скоцi адмаўляў гэта, кажучы, што забойцаў трэба знiшчаць.

Рой пытаўся, чаму Скоцi не заб'е свайго ўлюбёнца скунса? Скунс знiшчае мышэй, знiшчае ўдвая больш, чым цэлы вывадак ласак, i з'ядае iх, нават калi наеты.

Скоцi пярэчыў, што скунс - iншая справа, ён знiшчае дзеля харчавання, а не таму, што любiць забiваць. Акрамя таго, у скунса шмат iншых прыстойнасцяў, i ён зноў пералiчыў iх, хоць Рой адразу ж заявiў, што гэтыя прыстойнасцi ёсць i ў ласкi, i ў лiсы, i ў норкi. Рой сцвярджаў, што такiя ж прыстойнасцi маюць i iншыя драпежнiкi. Норка, напрыклад, клапатлiвая мацi, яна сама заморыць сябе голадам, каб толькi накармiць дзяцей. Расамаха адводзiць людзей i сабак ад сваiх дзяцей, рызыкуючы ўласным жыццём, а любiмец Скоцi, паважаны дзiкабраз баязлiвы i плаксiвы, падчас нават невялiкай небяспекi забiваецца ў нару з дзецьмi, бурчыць, плача i плюецца, а часам нават пакiдае дзяцей. А наконт таго, што дзiкабраз наследуе зямлю, Рой даказваў, што мядзведзь (якiм Скоцi захапляецца) можа без асаблiвай для сябе шкоды забiць i з'есцi дзiкабраза, як, зрэшты, i кунiца-рыбачка. Але гэты довад толькi ўзмацнiў захапленне Скоцi мядзведзем, бо, маўляў, ён i есцi ўмее разумна, культурна, не абжыраецца да смерцi.

Спрэчка працягвалася доўга i закончылася, як канчаецца заўсёды; закончылася ў той самы момант, калi яны зачапiлi сутнасць пытання. Калi Рой спытаў, як можна вырашыць, як звер мае рацыю, а якi не, Скоцi запярэчыў, што тут i рашаць няма чаго.

|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]