Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 103 из 256

Адзенне Боба таксама было адзеннем белага: шапка з зайца, скураная куртка, сiнiя палатняныя штаны, але iндзейскiя макасiны з аленя. Усё гэта сядзела на высокiм худым, спакутаваным целе сухотнага чарнавокага, бледнага чалавека, якi нагадваў Рою засохлы клён, з якога выцадзiлi занадта шмат соку.

- Добра, што ты тут, - сказаў Рой.

- Я толькi што збiраўся ў Сент-Элен па муку i правiянт, - сказаў Боб.

- Хiба не позна? - спытаў Рой.

- Сёлета ўсё спазнiлася, Рой.

- Спазнiлася? - паўтарыў Рой, думаючы пра звера. - Цi проста сышло?

- Мала-мала спазнiлася i мала-мала сышло, - сказаў Боб.

Гэта была пародыя на нiбыта iндзейскую гаворку, якой Боб карыстаўся як своеасаблiвым пакеплiваннем над белымi. Па-ангельску ён гаварыў як i ўсе ў Сент-Элене, як усе паляўнiчыя, але час ад часу перадражнiваў той жаргон, якi белыя прыпiсвалi iндзейцам. Зараз ён не пакеплiваў над Роем, якога любiў. Проста гэта быў мiжвольны пратэст.

- Боб, - сказаў Рой, - я хачу пайсцi на Зялёныя Азёры, туды, дзе мая гаспадарка ўклiньваецца ў тваю. Ты не супраць, калi я прайду па тваiх землях, каб трапiць на азёры?

- А чаго ты туды пойдзеш, Рой?

- Я хачу вылавiць там усё, што мне ўдасца. Я засяду ў сваёй хацiне на Чатырох Азёрах i расстаўлю пасткi па ўсёй акрузе, столькi пастак, каб здолеў толькi запомнiць iхнiя месцы. Звера там мо i небагата, але калi ён ёсць, то я вазьму яго да рэшты. Масавы аблоў! Я хачу аблавiць нават Зялёныя Азёры.

|< Пред. 101 102 103 104 105 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]