Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
105 из 256
Гэта давала магчымасць штогод купляць крыху правiянту ў краме, але большую частку харчу ён выдзiраў з зямлi, тут, ля свайго ручая, вырошчваючы крыху кукурузы i азёрнага рысу, трымаючы курэй, свiней, коз i ловячы летняй паройстолькi рыбы, колькi мог правялiць альбо захаваць на зiму ў сваiм пограбе.
- Чаму ты не папросiш участак у бабровым заказнiку Джэймс-Бэй? - спытаў Рой у Боба.
Як i некаторыя iншыя заказнiкi Канады, Джэймс-Бэй быў буйным лясным заказнiкам, закрытым для ўсiх трапераў, акрамя абмежаванай колькасцi iндзейцаў; гэта была гаспадарка, дзе кiшэлi маладыя бабры; абароненыя законам бабры хутка размнажалiся i давалi гарантаваны ўлоў.
- Не ведаю такой зямлi, Рой, - адказаў Боб.
Рой ведаў: Боб хацеў гэтым сказаць, што Муск-о-гi яго дом, дом яго продкаў. Ён не хацеў пакiдаць яго, як Рой не хацеў пакiдаць Сент-Элен.
- Ты маеш рацыю, - разважлiва прамовiў Рой. - Джэймс-Бэй - гэта вельмi далёка адсюль.
- Скончыцца тым, што я стану фермерам, расчышчу вось тут лес i буду фермерстваваць, - сказаў Боб. Як i Рой, ён ведаў, што звяры сыходзяць на поўнач i хутка зусiм знiкнуць. Як i Рой, ён ведаў, што нiколi не здолее пакiнуць лес, i чым пакiдаць яго, ён быў гатовы паспрабаваць фермерства ў лесе.
- А што скажа крымiнальны кодэкс наконт гаспадаркi на поўначы? - спытаў у яго Рой. - Ты ж мог паспрабаваць атрымаць участак на поўначы?
- Цяжка адказаць, Рой. Адна справа, калi чытаеш закон, зусiм iншая, калi яго парушаеш, асаблiва крымiнальны кодэкс.
Крымiнальным кодэксам звычайна называлi палажэннi пра iндзейцаў. Рой чытаў гэтыя палажэннi, чытаў iх у хацiне Боба, дзе яны вiселi як яшчэ адна насмешка Боба над белымi.
|< Пред. 103 104 105 106 107 След. >|