Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 104 из 256

Я там нiколi не ставiў пастак, сабраць там можна небагата, але яны, зрэшты, усе ў адной жменi, i чым яны горшыя за тутэйшыя вялiкiя азёры?

Зялёныя Азёры, маленькiя, акружаныя амаль непраходнымi зараснiкамi, праўду кажучы, былi Рою непатрэбныя. Ён назваў iх зараз афiцыйнай назвай, але часцей называў Нiкчэмнымi Азёрамi, Непрыдатнай зямлёй, Спустошанай акругай.

- Магчыма, там ёсць пушны звер iменна таму, што я яго там не лавiў, сказаў ён. - Ва ўсякiм выпадку, паспрабую, але для гэтага мне трэба прайсцi па тваёй зямлi, каб не блукаць па гэтых лясах.

- Вядома, - адказаў Боб. - Прашу цябе.

- А цi ёсць сцежкi проста да Зялёных Азёр?

- Ёсць адна старая паляўнiчая сцежка, але лепшы шлях туды па хрыбце.

- А табе не будзе непрыемна, калi ўбачыш мяне на хрыбце?

- Зараз я рэдка хаджу туды, - сказаў Боб. - Надта далёка.

- Хочаш, я падстрэлю табе якую-небудзь дзiчыну на мяса, калi сустрэну, вядома? - спытаў Рой.

- Там шмат аленяў, - сказаў Боб. - Убачыш, страляй.

Прапануючы забяспечыць Боба мясам, Рой хацеў адплацiць за дазвол на праход па яго ўчастку. Мяса было амаль адзiнай ежай iндзейскай сям'i. Боб паляваў як i ўсе, але ён не мог дазволiць сабе незаконнага палявання. За гэта яго iндзейца - чакала такая ж адплата, што i белага, але для iндзейца страта ўчастка была стратай самога жыцця. I вось Iндзеец Боб неяк перабiваўся на законнай норме.

|< Пред. 102 103 104 105 106 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]