Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 106 из 256

Рою яны здалiся такiмi падобнымi на палажэннi пра звяроў, што ён прыйшоўда высновы, што iндзейцаў захоўваюць як звяроў, як асколак натуральнага i пажаданага ляснога жыцця, якому нельга было даць знiкнуць зусiм.

- Ну што ж. Я пайду, Боб, - сказаў Рой.

Выгляд iндзейца пачаў засмучаць яго. Думка, што Iндзеец Боб асуджаны заставацца тут, - усё адно, будзе да рэшты вылаўлены гэты ўчастак цi не, заўсёды засмучала Роя.

- Калi ты збiраешся iсцi на поўнач на новыя землi? - спытаў iндзеец Роя.

Рой пачаў ужо пераходзiць рэчку.

- Яшчэ не ведаю, Боб. Гэта будзе залежаць ад многiх абставiн. Але хутка гэта высветлiцца.

- А Сахаты таксама недзе блiзка? - перамагаў Боб шум парогаў.

- Блiзка. А што?

- Нехта ставiў пасткi на маёй плацiне ля старых карчоў. Вiдаць, Сахаты.

- Ты так лiчыш? - спытаў Рой. Зараз яму таксама даводзiлася крычаць.

- Скажы яму, калi ён будзе шукаць свае пасткi, што яны вiсяць на сухiм дрэве ля плацiны.

Тут не было злоснай задумы, iндзеец паступiў менавiта так, як паступiў бы любы трапер, знайшоўшы на сваiм участку чужыя пасткi, ён зняў бы iх i павесiў. На другi раз ён меў права забраць iх сабе.

- Добра, Боб. Убачымся, калi я буду вяртацца.

- Шчаслiвай дарогi, Рой.

Рой перайшоў раку i па закiнутай сцежцы пайшоў на поўнач, да Чатырох Азёр.

Яшчэ завiдна дабраўся ён да сваёй хацiны, скацiўшыся з апошняга схiла, як перагружаны састаў, якi цiсне на паравоз i падганяе яго.

|< Пред. 104 105 106 107 108 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]