Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 113 из 256

Яна i зараз хiтра пазiрала на Роя, цi не ўдасца ёй перахiтрыць яго.

Гэта быў адзiн з тых выпадкаў, калi Рою цяжка забiць звера. Ён заўсёды здзiўляўся знаходлiвасцi, яго здзiўляла настойлiвая барацьба звера за жыццё, здзiўляла ўсё, што магло перахiтрыць механiчную вераломнасць пасткi. Але iшла вайна, i ён быў яе ўдзельнiкам. Заставалася толькi выклiкаць лiсу на супрацiўленне. Рой так i зрабiў, ён пачаў трывожыць яе доўгiм сасновым суком, а калi яна стала адсоўвацца ад палкi i мацней зацягнула пятлю, Рой двойчы моцна стукнуў яе па галаве, так моцна, што палка зламалася. Лiса была мёртвая, а Рой - пераможца мiжвольны - стаяў i захапляўся чыстай шаўкавiстай поўсцю.

Больш нiчога ў сваiх пастках ён не знайшоў, а на Зялёных Азёрах у пастку трапiла толькi адна норка. Нi бабра, нi андатры, нi выдры, нi кунiцы, нi рыбачкi. Рой сяк-так пераседзеў марозную ноч у занесеным снегам шалашы на Зялёных Азёрах, а затым шпаркiм тэмпам рушыў па снезе назад да хацiны на Чатырох Азёрах, раздумваючы, цi ўдалася справа з масавай лоўляй, цi варта тут вылаўлiваць усё, што толькi можна, за кошт усiх iншых участкаў.

У хацiне ён падлiчыў сваю здабычу.

Усяго было злоўлена шэсць андатраў, пяць баброў, дзве норкi, чатыры ласкi i лiса. Вывад зразумелы. Для такога напружанага палявання вынiк быў мiзэрны, хоць, калi гаварыць шчыра, гэта была неблагая трохтыднёвая здабыча. Але Рой не апраўдваў выключную стаўку на iнтэнсiўную лоўлю ў гэтым месцы на шкоду ўсiм iншым. Акрамя таго, Рою здавалася, што ў далейшым ён не набярэ тут i гэтага.

|< Пред. 111 112 113 114 115 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]