Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
115 из 256
- Пакiну яго для Джэка. Для фермера Джэка, выратавальнiка Сент-Элена.
Рой гучна засмяяўся ад уласнага жарта, i яго зычны смех рассыпаўся па ўсiм лесе. Ён пайшоў на поўдзень да возера Пiт-Пiт i дамоў, гадаючы, цi застане ў сваёй хацiне Сахатага, цi ён пайшоў ужо ў заказнiк.
Раздзел сёмы
Мэрэй пайшоў, але ў хацiне быў Джэк Бэртан.
- Як Сэм? - спытаў Рой, калi ўбачыў, хто ў яго ў гасцях.
Джэк прычынiў дзверы, на якiя цiснула намеценая завiрухай гурба; яго цела, падобнае на жэрдку, здавалася, расло з бёрнаў падлогi.
- Сэм ўсё яшчэ на ферме, калi ты пытаеш пра гэта, - сказаў ён. - Але не ведаю, цi доўга ён там будзе.
- Цi прыняў ён работнiка?
- Так, але быў вельмi сярдзiты на цябе за тое, што ты пайшоў моўчкi. I Руф таксама сердавала. - Словы Джэка гучалi змрочна. - Ён усё яшчэ гаворыць пра сыход.
- А каго ты наняў iм у памочнiкi?
- Бiлi Эдвардса.
- Бiлi? Гэта той, што купiў каня?
- Ага, ён. Яму патрэбны грошы. Наяўныя. Я наняў яго i каня даволi танна. Бiлi добры працаўнiк. Калi я адыходзiў сюды, ён пачаў капаць канавы на сядзiбе. Ведаеш, ён збiраўся хоць нейкiм чынам выкарыстаць нават тое сапрэлае сена, але нi ў чым не сустракае падтрымкi Сэма.
Рой быў удзячны, але не чакаў нiчога добрага.
- Будзем спадзявацца, што Бiл расшавелiць Сэма, - сказаў ён i скiнуў з плячэй свой мех.
- Магчыма.
|< Пред. 113 114 115 116 117 След. >|