Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 114 из 256

Ён злавiўчатырох баброў на Зялёных Азёрах, i болей там баброў не было, iх неабходна выкрэслiць з далейшага палявання. На Чатырох Азёрах заставаўся яго звыклы рэзерв - паўтара дзесятка хатак i некалькi новых збудаванняў маладых баброў. Але пры такой iнтэнсiўнай лоўлi гэтага было мала. На Чатырох Азёрах трэба спынiць паляванне, калi ён мае намер захаваць там хоць некалькi баброў i андатраў. Мо i варта было праводзiць тут iнтэнсiўную тыднёвую лоўлю, але не больш за тыдзень. Таму ён пакiнуў усе свае пасткi на ранейшых месцах, але ўжо дакладна ведаў, што павiнен iсцi на Лiтл-Рывер, унiз да возера Пiт-Пiт i назад у сваю хацiну. Трэба рухацца, пакуль снег не выпаў па-сапраўднаму, а рэкi i азёры не скавала лёдам.

Перш чым пакiнуць Чатыры Азёры, Рой прайшоўся па яловых балотах памiж азёрамi. Ён шукаў сляды лася, ведаючы, што Джэк Бэртан, калi назапашвае мяса на ўсю сям'ю, аддае перавагу буйному ласю, а не дробнаму аленю. Рой знайшоў сляды, памёт i абадраную кару на дрэвах там, дзе вялiзны самец стараўся спынiць сверб сваiх раскiдзiстых маладых рагоў. Але самога лася ён так i не знайшоў. Ён убачыў шмат слядоў аленяў, але за ўсе тры тыднi не сустрэў нi аленiхi, нi цяляцi. Гэта было нязвыкла i трывожна, i па дарозе на Лiтл-Рывер ён пiльна сачыў, цi не з'явiцца на хрыбце алень альбо лось у далiне. Ён прыкмецiў адну белахвостую аленiху на схiле каля Лiтл-Рывер i паспеў выстралiць, але ўбачыў толькi, як мiльганула i знiкла ўдалечынi яе белае люстэрка.

- Ну што ж, хоць адзiн алень ёсць у гэтым лесе, - сказаў ён.

|< Пред. 112 113 114 115 116 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]