Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 117 из 256

- Калямесяца таму ён быў у мяне, але я думаў, што ён пайшоў у заказнiк. Ён хацеў перакiнуць туды човен. Але мне здаецца, што час для гэтага надта познi; праз тыдзень усюды будзе лёд.

- Ну што ж, пойдзем пешкi, - адрэзаў Зел. - А ты пойдзеш?

- Пры Джэку не магу табе адказаць, - сказаў Рой, выцiскаючы з сябе невясёлы жарт.

Джэк Бэртан старанна рабiў выгляд, што i ўвагi не звяртае на iхнюю размову i цалкам захоплены распальваннем лямпы. Затым ён заняўся кухарствам, але Рой рашуча перапынiў гэта, бо Джэк быў дрэнны кухар. Рой прагаладаўся, таму хутка зрабiў абед з бекону, бобу, яек, бульбы i бляшанкi персiкавага кампоту. Джэк не ўмеў нават зварыць каву, якую любiў Рой, таму той налiў вады з вядра ў эмалiраваны кацялок, закiпяцiў яе, сам насыпаў туды молатай кавы. У дарозе ён пiў гарбату, але ў сваёй хацiне ласаваўся моцнай салодкай кавай са згушчоным малаком. Падчас яды пачалi распытваць Роя, як iдуць яго справы. Ён расказаў iм пра масавую лоўлю на Чатырох Азёрах i прызнаў эксперымент няўдалым. Яны пярэчылi, што ўвогуле ўлоў у яго неблагi, але Рой сказаў, што i гэткага ўлову ён больш не даб'ецца.

- На Зялёных Азёрах больш не засталося баброў, а лiсы i рысi не хопiць i па адным на пастку. Дзеля забавы там можна паставiць адну-дзве пасткi, але сапраўднай лоўлi там не чакай. Непатрэбнага клопату шмат, а здабытак - на капейку.

- Мы з Зелам праверылi некалькi тваiх пастак па дарозе сюды, - сказаў Джэк. - На балоце мы знялi пацука.

|< Пред. 115 116 117 118 119 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]