Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
118 из 256
- Джэк сказаў, што яны садралi скурку i паставiлi яе на распялку. Яна i вiсела на дроце разам са скуркамi дзвюх андатраў, якiя Рой узяў на тым жа балоце.
Рой пачаў ужо распраўляцца з норкай, якую злавiў на Лiтл-Рывер. Седзячы на ложку, ён прытрымлiваў карычневага звярка памiж каленяў, асцярожна падразаў скуру ўздоўж лапак, здзiраючы яе цалкам, i адначасова ачышчаў ад тлушчу. Калi скурка была знятая, Рой нацягнуў яе пушнiнай унутр на доўгую драўляную рамку. Затым, заганяючы ў цэнтр рамкi клiн, ён пачаў расцягваць яе, змазваючы скурку мылам "Люкс", якое ўсунула яму ў кiшэню Джынi Эндрус. Рой славiўся тым, што ўмеў расцягваць скуркi лепш за ўсiх трапераў Муск-о-гi. Ён мог расцягнуць скурку сярэдняга бабра да памераў буйнога, а буйнога - да вялiкага, вялiкага як цэлую коўдру.
- Хутка ты так напрактыкуешся, - сказаў яму Джэк, - што з ласкi расцягнеш iльва.
Рой засмяяўся, але яму здалося, што Джэк жартуе нездарма. Ён зноў падумаў, што Джэк нешта недагаворвае, але, вiдаць, не хоча гаварыць пра гэта пры Зеле.
Магчымасць пагаварыць з Роем адзiн на адзiн з'явiлася ў Джэка на другi дзень, калi яны ўдвух на чоўне зрабiлi невялiкi аб'езд пастак на возеры Т. Але Джэк зноў нiчога не сказаў, i Рой перастаў нават асцярожна нагадваць пра тое, чым ён быў заклапочаны. Высветлiлася толькi адна праблема, але Рой ведаў, што не яна на самай справе клапацiла Джэка.
- Некалькi дзён таму iнспектар выправiўся ў абход, - сказаў Джэк.
- Куды?
- Не ведаю. Ведаю толькi, што ён пайшоў з Сент-Элена.
|< Пред. 116 117 118 119 120 След. >|