Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 116 из 256



Рой сумняваўся ў гэтым i раптоўна адчуў, што Сэм знарок губiць яго, iмкнецца зрабiць з яго ляснога валацугу без iншага прыстанiшча, акрамя гэтага лесу, без iншага жылля, акрамя вось гэтай хацiны.

- Не, ты падумай, Джэк. I як гэта чалавек можа так проста пакiнуць сваю хату? - закрычаў Рой. - Як можа Сэм нават думаць пра такое?

- Акрамя Сэма шмат хто ў Сент-Элене зробiць тое ж самае, - сказаў Джэк. Ажно да самай вайны ўсе мы былi сведкамi, як дробныя фермеры адзiн за адным выбывалi з гульнi. Вайна крыху прыпынiла гэта, але зараз усё пачынаецца нанава. Стары Прат ужо распрадаецца, Рой, а калi стары Прат сышоў з арбiты, чаго дзiвiцца дзеянням Сэма?

Але Роя не суцяшала разбурэнне iншага.

- Для Сэма гэта не апраўданне, - горка зазначыў ён.

- Ён яшчэ мо выстаiць, - памеркаваў Джэк.

- Сумняваюся, - сказаў Рой. - Сумняваюся!

Рой адчуваў, што Джэк сказаў яму не ўсё, але больш нiчога сказаць не паспеў, бо з'явiўся Зел Сен-Клэр; у руках у яго было ружжо, у чорных зубах кароткая пiпка.

- А ты калi сюды з'явiўся? - здзiўлена спытаў Рой.

- Яшчэ ўчора вечарам, - адказаў Сен-Клэр. - Я сустрэў Джэка на Мускуснай завадзi, па дарозе сюды. А зараз я хадзiў шукаць аленяня цi яшчэ каго-небудзь на абед.

- А дзе Сахаты?

- Вiдаць, займаецца паляваннем разам з Самсонам i Скоцi. У канцы таго месяца ён сказаў, што я знайду яго тут. Ён павiнен быць недзе недалёка.

- Дык ён яшчэ не пайшоў у заказнiк?

- Як ён пойдзе без мяне? - сказаў малеча Зел, i яго спiты, зарослы сiвой шчэццю твар стаў злосным i пакрыўджаным. - Мы дамовiлiся сустрэцца тут, i калi ты не пярэчыш, я пачакаю iх тут дзень-другi.

- Вядома, - сказаў Рой.

|< Пред. 114 115 116 117 118 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]