Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 120 из 256

Джэк не раз прыкiдваў, цi варта наогул сказаць пра гэта Рою, алеведаў, што раней цi пазней Рой ўсё адно даведаецца, i сядзеў як на iголках, баючыся, што Зел Сен-Клэр скажа пра гэта першы. Джэк не хацеў, каб Рой даведаўся пра гэта ад Сен-Клэра, бо разумеў, якi выбар патрэбна будзе зрабiць Рою. У яго i так была пагроза страцiць родную хату, iснавала неабходнасць пакiнуць лес i заняцца фермерствам, а таксама непакоiла перакананасць, што паляванне для яго скончылася. А зараз ён мог страцiць i сваю Персефону*.

* Персефона - у антычнай мiфалогii жонка гаспадара падземнага свету, якую муж адпускаў на зямлю да яе мацi Дэметры толькi на некалькi месяцаў за год.

Джэк ведаў таксама, што для Роя магчымы два рашэннi. Па-першае, праседзеўшы зiму тут, ён мог на будучы год пайсцi на поўнач, атрымаць там новы ўчастак. Менавiта гэтага хацеў Джэк для свайго старога сябра, але ён ведаў, як мала для гэтага шанцаў. Зараз, калi Эндзi вярнуўся, калi Сэм не адмовiўся ад свайго намеру кiнуць ферму, калi Рой асаблiва востра адчуваў цiск лесу, - было верагодна, што ён не заглыбiцца ў глуш, пакiдаючы за сабой гэткую неразбярыху. У адрозненне ад Джынi Джэк ведаў, што Рой не пойдзе ў глуш, калi яму не будзе куды вярнуцца. Зараз Рой страцiў абедзве свае апоры, i другое мажлiвае для яго рашэнне было пайсцi з Зелам i Мэрэем у заказнiк з рызыкай, што, найбольш верагодна, яго зловяць, адбяруць дазвол i дзялянку i гэтым загубяць яго самога. Гэта была адна з прычын, чаму Джэк iмкнуўся звесцi Роя ад Сен-Клэра i Мэрэя.

|< Пред. 118 119 120 121 122 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]