Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
122 из 256
Ноч яны правялi ў хацiне ля Чатырох Азёр, а затым аднавiлi паляванне, адначасова аглядалi пасткi Роя. Рой выявiў яшчэ аднаго бабра i рысь у пастцы, i яму зараз даводзiлася цягнуць на спiне вялiкi груз. Яны пайшлi па заснежаных хрыбтах да возера Т i ў накiрунку да хаты, разыходзiлiся, каб ахапiць звыклыя сцежкi аленяў, i зноў сустракалiся ў дамоўленых месцах.
- Хочаш пабачыць мядзведзя? - спытаў Рой, калi яны сустрэлiся ля вялiкай кучы горных валуноў, абкружаных хвойным зараснiкам.
- А дзе ён?
Рой паказаў унiз.
- Прыгледзься вунь да тых скалаў.
Мядзведзь, вялiзны буры лежабока, з'явiўся амаль у тое ж iмгненне i то подскакам, то марудна, шлэпаючы вялiзнымi вiхлястымi лапамi па цвёрдым снезе, рушыў проста да маладой пiхты. Калi дайшоў да ствала, на заднiх лапах выцягнуўся на ўвесь рост i драпнуў па дрэве кiпцюрамi так высока, як толькi здолеў дастаць. Затым ён зароў i злосна ўкусiў за ствол.
- Вiдаць, тым самым ён паказвае iншым мядзведзям, якi ён вялiкi, - сказаў Джэк. - Не iнакш ён вырашыў пахвалiцца ростам перад сяброўкай альбо супернiкам.
- Не ведаю, - сказаў Рой, - але толькi самкi робяць тое самае.
- Нiколi не бачыў, каб яны так грызлi ствол, - сказаў Джэк.
- Гэта яшчэ мала, а я бачыў, як адзiн мiшка ўсеўся на малады дубок i пачаў скакаць на iм, як на канi. - Яны мелi мажлiвасць цiха перагаворвацца, бо былi значна вышэй i за ветрам. - Ты звярнi ўвагу, якi ён адкормлены. Ён зусiм падрыхтаваўся залегчы на зiму. Гэта дрэнная прыкмета, Джэк. Яны так рана кладуцца ў бярлогу, толькi калi становiцца мала дзiчыны.
|< Пред. 120 121 122 123 124 След. >|