Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
121 из 256
Джэк спадзяваўся, што да таго часу, як Рой вернецца ў хацiну, Зел i Мэрэй будуць ужо далёка. I ён цвёрда вырашыў як мага даўжэй утрымлiваць Роя ад вяртання ў хацiну.
- Значыць, Эндзi ўсё-такi вярнуўся, - спакойна сказаў Рой. - Ну што ж! Ён вытрас рэшткi гарбаты ў агонь кастра.
Джэк затаптаў агонь i сабраўся iсцi далей.
- Ну як Эндзi? - марудна прамовiў Рой.
- Патаўсцеў, - сказаў Джэк. - Ён быў у армii.
- Вiдаць, без грошай?
- Ды не. Я бачыў, як ён у бары заказваў шкалiк для Сэма. Ён i сам, здаецца, стаў ахвочы да бутэлькi.
- Што-небудзь казаў?..
Джэк разумеў, пра што пытаецца Рой.
- Не, нiчога.
- I збiраецца застацца?
- Цяжка сказаць. Ты ж ведаеш Эндзi.
- Ён застанецца, - сказаў Рой. - Ва ўсякiм выпадку, да майго вяртання.
Ведаючы Эндзi, Рой быў здзiўлены, што той не з'явiўся проста да яго ў лес, каб высветлiць адносiны. Эндзi заўсёды дзейнiчаў напралом, як бык, атакуючы любую цяжкасць слепа i лбом у сцяну.
- Як ты думаеш, цi прыйдзе ён у лес? - спытаў Рой.
- Не ведаю, - адказаў Джэк. - Я яму сказаў, што цябе неўзабаве чакаюць у Сент-Элене.
Джэк зрабiў усё, каб папярэдзiць з'яўленне Эндруса тут, у лесе, але Джэк не сумняваўся, што, калi Эндрус зразумее сапраўдны сэнс "дзелавых адносiн" Роя i Джынi, першая ж хваля неўтаймоўнага гневу абвязкова прывядзе яго сюды.
Рой нiчога больш не пытаў, i яны сачылi за аленем далей.
Iм трапiлася шмат слядоў аленя на снезе, але нiводнага аленя так i не ўбачылi.
|< Пред. 119 120 121 122 123 След. >|