Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
123 из 256
Яны пазiралi, як мядзведзь прынюхваецца да ветру.
- Дык што, хочаш яго? - зноў спытаўся Рой.
- Занадта шмат клопату, - адказаў Джэк.
Рой прыцэлiўся. Яму даводзiлася страляць у мядзведзяў, калi патрэбны былi цi то скура, цi мяса, але зараз, калi ў гэтых мясцiнах iх заставалася ўсё менш, яму зусiм не хацелася забiваць. Аднак быў момант, калi зацiснуты, але суровы пратэст супраць лёсу заглушыў у iм лепшыя памкненнi: ён ненавiдзеў зараз Эндруса i прыцэлiўся ў мядзведзя; але сама прага жорсткасцi выклiкала агiду да яе, i ён перавёў мушку на ствол пiхты.
- Глядзi, як ён зараз падскочыць, - сказаў Рой. Ён трапiў у ствол каля самага мядзведзя, i адколатая куляй трэска выпадкова стукнула мядзведзя па носе. Мядзведзь замахаў перад сабой вялiкiмi пляскатымi лапамi, нiбыта адмахваўся ад пчол цi мух, затым зноў злосна ўкусiў за дрэва i кiнуўся наўцёкi, а Рой крыкнуў яму ўслед: - Не пакiдай слядоў, гультай, а то я з цябе скуру спушчу!
Джэк i Рой гучна смяялiся, гледзячы, як ён уцякае.
- Ты калi-небудзь бачыў, як яны нападаюць на вулей? - спытаўся Рой. - Ну рыхтык скунсы. Лезе проста на рой i разганяе пчол так, што тыя накiдваюцца на яго i заблытваюцца ў поўсцi, а мiшка сядзiць, збiрае iх i есць.
Зноў засмяялiся, i Джэк разумеў, што Рою зараз лягчэй. Дай толькi час, i лес ўсё вылечыць. Яны iшлi разам аж да возера Т.
Дя возера яны зноў разышлiся, i хутка Рой прысеў адпачыць на скалiстым схiле, адкуль снег знесла ветрам.
|< Пред. 121 122 123 124 125 След. >|