Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
129 из 256
Рой верыў iм, але ведаў, што iхняе з'яўленне тут можа абярнуцца рознымi нечаканасцямi. I чаго iх сюды занесла? Што спатрэбiлася гэтым бiёлагам у такой глушы? Рою не зусiм было зразумела, чым наогул займаюцца бiёлагi, але ён ведаў, што гэтая праца надта спецыфiчная, вельмi складаная. Яны, вядома, адукаваныя людзi, але не навiчкi ў лесе. Трэба з iмi асцярожна. Не iнакш гэта звязана з Сахатым i з заказнiкам.
- Ну што ж, вы патрапiлi адразу на вячэру, - сказаў ён.
Гэта былi першыя дружалюбныя словы. Ён заўважыў, што яны пераглянулiся нiбыта з палёгкай. Нягледзячы на падазрэннi, яны падабалiся Рою, як часта падабалiся людзi з першага позiрку. Яны вельмi розныя, але яскрава бачна, што яны добра разумеюць адзiн аднаго i што iх яднае сапраўдная дружба. А Рою падабалася, калi адзiн чалавек разумее другога, калi адзiн аднаго разумеюць усе людзi, звязаныя агульнай справай.
- Вы, вiдаць, ляцелi па возеры з усёй моцы, - сказаў Бэрк Рою.
Рой усё яшчэ цяжка дыхаў, шапкай выцiраючы пот з твару, куртку ён скiнуў, каб крыху астыць у цёплай хаце.
- Вiдаць, цяжка веславаць у чоўне, - дадаў Бэрк.
- Я стараўся iсцi ўпоравень з ветрам, - сказаў Рой.
Бэрк уважлiва паглядзеў наРоя, i той зразумеў, што гэтыя словы спадабалiся камлюкаватаму бiёлагу. Рою здавалася, што гэты чалавек хутка схоплiвае i разумее думкi i пачуццi iншых, i скаванасць Роя паступова знiкала.
- Вы, спецыялiсты, вiдаць, прагаладалiся? - спытаўся ён.
|< Пред. 127 128 129 130 131 След. >|