Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
127 из 256
Побач з Зелам Сен-Клэрам там ужо стаялi два мужчыны.
Раздзел восьмы
- Гэта Рой Мак-Нэйр, - сказаў Зел незнаёмым мужчынам.
Рой ужо заўважыў, што сярод iх не было iнспектара.
- Добры дзень, - сказалi яны Рою.
Рой нiчога не адказаў. Ён яшчэ не мог аддыхацца пасля такога напружання. Ён ведаў, што гэта прадстаўнiкi нейкай улады, ён беспамылкова вызначыў гэта па iхняй гаворцы i манерах, як бы па-сяброўску i нязмушана яны сябе нi паводзiлi. Адзiн быў таўстун, з пранiклiвымi вачыма i ўпэўненай лiнiяй рота. Другi малады бландзiн сярэдняга росту. Апрануты як паляўнiчыя, у чырвоныя курткi i кепкi, абодва ў высокiх паляўнiчых ботах i скураных пальчатках. Тыповыя асобы пры пасадзе, толькi невядома якой. Рой падумаў, цi не леснiкi гэта? Ва ўсякiм разе не пушнiнныя iнспектары.
- Мяне завуць Бэрк, - сказаў камлюкаваты.
Ён гаварыў рашуча, амаль рэзка, не спускаючы жывых вачэй з заклапочанага твару Роя.
- А гэта Ласон, - сказаў ён пра маладога бландзiна. - Мы работнiкi па ахове рэсурсаў пушнiны i рыбы.
Рой нiколi пра такiх не чуў.
- Вы iнспектары? - смела спытаўся ён.
- Бiёлагi, - адказаў Бэрк.
Ён заўважыў спалох Роя i ледзь прыкметна ўсмiхнуўся, але вочы яго смяялiся з удалага жарта.
- Iнспектары? - паўтарыў ён. - Не, з iнспектарамi мы не маем нiчога агульнага.
Ласон таксама зразумеў сiтуацыю i рассмяяўся, адкiнуўшы галаву назад.
- Мы вас устурбавалi, - сказаў Ласон, праводзячы рукой па доўгiх светлых валасах. Ён усё яшчэ смяяўся проста ў твар Рою.
|< Пред. 125 126 127 128 129 След. >|