Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
130 из 256
- Праўда, мы не супраць згатаваць для ўсiх смажанiну, - адказаў Бэрк. Калi ў вас знойдзецца рондаль добрай ёмiстасцi, я адразу ж i пачну. Вы не супраць?
Зноў Рой ацанiў гэтую шчырую прапанову. Ён не пярэчыць, калi яны зоймуцца вячэрай. З iхняга боку гэта было ветлiва. Яны, вiдаць, ведалi, як трэба паводзiць сябе ў чужой хацiне i як паводзiў бы сябе ў падобных абставiнах прышлы паляўнiчы. Насцярожанасць Роя стала яшчэ меншай, i ён выйшаў пашукаць Зела Сен-Клэра, якi знiк, як толькi з'явiўся Рой. Зела знайшоў каля скалiстага прычала, ён лавiў вясло Роя, якое плавала ў вадзе.
- Пайшлi да iх, Зел, - сказаў Рой. - Яны неблагiя хлопцы.
- Пайшлi, - сказаў Зел. - Зiрнi.
Рой паглядзеў туды, куды паказваў Зел. А ён паказваў на два калы, якiя тырчалi з вады маленькай бухты, што пачыналася ля скалiстага прычала. Гэта былi небяспечныя калы рыбалоўнай сеткi, той сеткi, якая забяспечвала Роя шчупачаняткамi i шчупакамi для прынады, для ежы. Падчас доўгай адлучкi на Чатыры Азёры i на Зялёныя Азёры ён забыўся затапiць яе на зiму. I зараз прысутнасць яе была вiдавочнай для кожнага чалавека, якi хоць крыху разбiраўся ў лоўлi рыбы.
- "Лоўля сеткай альбо iншым чынам, акрамя вуды цi спiнiнга, строга забаронена", - сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, i хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое iншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур'ёзны вынiк.
- Пайшлi, Зел, затопiм яе, - сказаў Рой.
Яны ўжо спускалi човен на ваду, калi з хацiны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкiх прыбораў.
|< Пред. 128 129 130 131 132 След. >|