Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
132 из 256
- А вы можаце здабыць вавёрку?
- А ў вас ёсць дваццацiдвухкалiберная? - спытаў Рой.
- Ёсць у Ласона. Зараз яна ў вас пад ложкам.
Рой дастаў ружжо i выйшаў з хацiны, адчуваючы, што ўсё гэта радуе Бэрка. Рой яшчэ раз сказаў сабе, што гэтыя людзi паступова заваёўваюць яго давер, заваёўваюць, калi абыходзяцца з iм як з роўным, паводзяць сябе як i сябры-лесавiкi, амаль што як браты-паляўнiчыя.
Ён ведаў, што для гэтага ёсць свае прычыны, i хоць мiжволi паддаваўся iхнiм дружалюбным паводзiнам, усё адно з недаверам пытаўся ў сябе - навошта iм спатрэбiўся яго давер. Усё ж яны прадстаўнiкi ўлады, якiя б у iх нi былi прафесii. Праз некалькi хвiлiн Рой падстрэлiў чырвоную вавёрку, калi яна на хваёвым суку вiшчала на яго, свайго сябра i ворага. Калi ён вяртаўся ў хацiну, сустрэў Ласона, якi iшоў ад возера. Човен быў перакулены на прычальнай скале. Усё так, усё зроблена, як трэба.
У хацiне Ласон паказаў здаравенную рыбiну.
- Бачыце, што я тут знайшоў, Кевiн? - сказаў ён Бэрку.
- Ого, дык гэта ж чорны акунь, Уiл! - усклiкнуў Бэрк. - Дзе вы яго знайшлi?
- Ды тут, у сетцы Роя, - сказаў той. - Я не спадзяваўся, што мы знойдзем чорнага акуня ў азёрах Муск-о-гi.
Рой чакаў асуджэння за сетку, але Бэрк толькi зiрнуў на Роя так, нiбыта гэта яго яшчэ больш пацешыла.
- А цi падстрэлiлi вавёрку? - спытаў Бэрк.
Рой падняў вавёрку, трымаючы яе за хвост.
- Калi я зраблю замеры гэтага тыпа, - сказаў Ласон наконт акуня, - вы можаце дадаць яго да ўсяго астатняга.
|< Пред. 130 131 132 133 134 След. >|