Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
133 из 256
- Ён стаў на каленi i выцягнуў акуня на разасланай газеце, змерыў яго i ўважлiва агледзеў. - Дарэчы, - сказаў ён быццам мiж iншым, не падымаючы вачэй ад акуня, але гэта адносiлася да Роя: - я затапiў вашу сетку на той выпадак, калi хто-небудзь сюды зазiрне i пацiкавiцца ёю. Я не памылiўся?
Рой памарудзiў з адказам, затым усмiхнуўся. Здавалася, што зараз ён зарагоча. Зел Сен-Клэр глядзеў на роя гарачымi вачамi кельта, ён асуджаў гэтую нямую сцэну, у якой вытрымка задушыла ў гэтых англасаксаў i гумар i запал. Як паляўнiчы, хоць зараз i пазбаўлены права паляваць, Зел дастаткова выразна разумеў сiтуацыю, каб не ўмешвацца ў гульню Роя, але гэта каштавала яму шмат намаганняў. Пра сетку Рой больш нiчога не сказаў: нi прабачэння, нi жарту. Вiдаць, ён зразумеў нарэшце, што гэта за людзi, i хутка пачуўся яго гучны смех, а затым зарагатаў i бландзiн Ласон. Нават Бэрк усмiхнуўся, распраўляючыся з бабром, i вочы ягоныя заблiшчалi ад вострага адчування задавальнення.
- А чым вы, уласна, займаецеся? - спытаў Рой.
Ён назiраў, як Бэрк, седзячы на парозе, абдзiраў i абскрэбваў бабра, быццам сапраўдны паляўнiчы. Ласон усё яшчэ не ўставаў з падлогi: седзячы ля печы, ён моцнымi ўдарамi рассякаў акуня, мерыў яго асобныя часткi, пасля выпатрашыў, страўнiк паклаў у слоiк. Гэтыя людзi ведалi сваю справу, i гэта падкупляла Роя.
- Мы проста блукаем па розных мясцiнах i глядзiм, як жывецца дзiчыне i рыбе, - сказаў Бэрк. - Ласон iхтыёлаг. - Бэрк паказаў цераз плячо сточаным паляўнiчым нажом.
|< Пред. 131 132 133 134 135 След. >|