Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
134 из 256
Адначасна ён зiрнуў на Роя, каб пераканацца, цi спадабалася яму гэтае слова, i Рой зразумеў, што яно якраз яму i прызначана.
- Ён спецыялiст па рыбе, - патлумачыў Бэрк.
- А вы? - спытаў Рой.
- А я заолаг, - сказаў Бэрк.
- Значыць, спецыялiст па дзiчыне?
- Вы маеце рацыю.
- А што вы робiце тут у Муск-о-гi? - спытаў Зел Сен-Клэр.
- Глядзiм, як тут жывецца рыбе i дзiчыне, - паўтарыў Бэрк.
Ласон зiрнуў на Сен-Клэра i зразумеў, што трэба супакоiць i француза.
- Вам, сябры, няма чаго баяцца, - сказаў ён. - Мы на самай справе не маем нiчога агульнага з iнспектарам.
- Вы ангелец? - спытаў Рой у Ласона.
- Нiбыта напаўангелец, - адказаў бладзiн.
Яго гаворка толькi часткова нагадвала ангельскую, i, як мог зразумець Рой, у астатнiм ён размаўляў як канадзец. Ён значна адрознiваўся ад свайго старэйшага спадарожнiка. Ва ўсiм, што Бэрк назiраў збоку, Ласон прымаў актыўны ўдзел. Бэрк усё ведаў, але Рой здагадваўся, што Ласон здольны ўсё адчуваць. I знешнасцю, i ўчынкамi Ласон паказваў, што яму падабаецца жыць, i за гэта Рой прымаў яго, як прымаў яго адкрыты хлапчуковы смех. У нечым гэты смех быў нават празмерны. Бэрк быў не надта схiльны смяяцца, ён хутчэй смяшыў iншых, нечаму ўсмiхаўся цiшком. Гэта быў чалавек, якi выклiкаў захапленне, i Рой бачыў, што малодшы спадарожнiк аддаваў яму належнае.
- Ну вось, з гэтым усё, - сказаў Бэрк i кiнуў кавалкi бабровага фiле ў рондаль. - Зараз возьмемся за пацука.
У справу пайшло ўсё: андатра, заяц, курапатка, акунь i апошняй - маленькая чырвоная вавёрка.
|< Пред. 132 133 134 135 136 След. >|