Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
135 из 256
Ён выбiраў толькi лепшыя кавалкi, але i так рондаль быў поўны мяса i прыправы з цэлых бульбiн, цыбулiн, морквы i жменькi пахучай травы.
- А смажанiна будзе тлустая, - сказаў Рой.
- Трэба ж нагульваць тлушч на зiму, - сказаў Бэрк, ляскаючы сабе па жываце.
Гэтак сказаць мог бы i сам Рой, i гэта яшчэ павялiчыла яго давер. Але ўсё адно ён не мог даўмецца, чаго яны ад яго хочуць? Дзесьцi ўнутры ўсё яшчэ жыло сумненне, хоць яны яму i падабалiся, i ён шукаў адгадку: чаго яны хочуць.
Ён так i не знайшоў адказу аж да таго часу, калi дзверы хацiны адчынiлiся i з цемры ў яе зайшоў Джэк Бэртан. Ён быў зацярушаны свежым снегам, яго худыя шчокi палалi чырванню i распухлi, ён аж згiнаўся пад цяжарам сваiх рэчаў i рэчаў Роя.
- Фермер Джэк усё ж прабiў сцежку.
- Гэта твой цюк прабiў мне спiну, - сказаў Джэк.
- Узяў таго лася? - спытаў Рой.
- Не. - Джэк зiрнуў на незнаёмцаў, але прамое пытанне Роя адразу ўнесла атмасферу даверу. Уласна, Бэртану не было чаго хавацца, у яго быў дазвол на адстрэл лася i аленяў. - Заўтра я яго абавязкова вазьму, - сказаў Джэк Рою. Лось адбiўся ад чарады на верхняй пашы. Там я заўважыў i аленя.
Госцi слухалi, але маўчалi.
Рой сказаў:
- Гэта спецыялiсты па дзiчыне i рыбе, Джэк.
Ён прамовiў гэта, каб падвесялiць Бэрка. Гэта тлумачыла iхняе з'яўленне для Джэка, але, замест таго, каб увязацца ў далейшую гульню з Бэркам, Рой раптам замаркоцiўся. Джэк адчуў гэтую раптоўную перамену настрою Роя i здзiвiўся.
|< Пред. 133 134 135 136 137 След. >|