Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 141 из 256

Як заяц размнажаецца да пэўнай мяжы, а затым з-за нейкiх дзiўных прычын пачынае хварэць на страўнiк, i гэта дзiўная хвароба зводзiць яго са свету амаль што цалкам, i тым самым часова затрымлiвае ўвесь цыкл ляснога жыцця ажно да пачатку новага актыўнага размнажэння. Гэта быў найбольш яскравы прыклад жыццёвага працэсу ў лесе, i Рою падабалася, калi яму тлумачылi такiмi спецыяльнымi тэрмiнамi. Бэрк назваў яшчэ адзiн прыклад: лемiнг - маленькая паўночная мыш - качуе тысячнымi чародамi, калi размнажэнне становiцца несувымерным з наяўным харчам; лемiнг качуе на поўдзень цераз азёры i рэкi i, нарэшце, тоне цэлымi мiльёнамi ў рацэ Святога Лаўрэна, пераплысцi якую яму не хапае сiлы. Бэрк даказаў Рою, як наяўнасць альбо адсутнасць гэтых дзвюх жывёлiн вызначае лёс iншай дзiчыны, бо галадоўка распаўсюджваецца на ўсе вiды жывёл. Лiса i рысь з-за адсутнасцi зайцаў вымушана паляваць на норку, скунса i аленя. Воўк таксама пачынае ганяць аленя, нават лася, дабiрацца i да дзiкабраза, а часам зводзiць са свету i болей слабых сваiх суродзiчаў. Церпяць усе вiды мышэй, бо розныя драпежнiкi настойлiва ганяюцца за iмi i на нiжэйшай рысе пэўнага цыкла знiшчаюць амаль цалкам. Iх лёс падзяляюць курапаткi, якiя становяцца галоўнай ежай для рысi, лiсы i норкi, калi зайцоў альбо мышэй становiцца зусiм мала. Парушэнне суадносiн вымушае вушастую саву шукаць замену зайцу i мышы i нападаць на больш буйных жывёлiн. Бэрк расказаў Рою пра ўвесь гэты працэс, i той зразумеў, што нiколi раней нiчым так не захапляўся.

|< Пред. 139 140 141 142 143 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]