Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
140 из 256
Ведайце, што ён гатовы саступiць падчас сустрэчы са скунсам, ведайце, што ён дзелiцца са скунсам сваёй здабычай. Альбо норка... Аднойчы, - сказаў Рой, - я раскапаў яе нару, якая была дарэшты запоўнена жабамi, акуратна складзенымi адна да адной, як сардзiны. Альбо лось. Лася нельга ўтапiць, нават калi застрэлiш яго на глыбокiм месцы. Альбо рысь... Ведайце, што калi яна трапiць у ваду, дык плыве абавязкова па прамой. Альбо алень... Цi бачылi вы калi-небудзь, як алень раптам пакiдае пашу i як вiхор iмчыцца праз зараснiкi, а затым быццам нiчога i не было, пачынае шчыпаць траву?
Расказ Роя быў бясконцы, але гэта захапляла Бэрка не менш, чым самога Роя, i ён ахвотна дзялiўся з Роем сваiмi ведамi пра лясных звяроў, але ведамi крыху iншага кшталту: Бэрк расказваў, што бабёр, калi наесца водарасцяў, хварэе жыватом. Ён расказаў Рою, што мядзведзь кладзецца ў бярлогу з-за недахопу ежы, а не з-за нейкага iнстынкту. Што на некалькi месяцаў затрымлiваецца развiццё зародка мядзведзiцы: ён пачынае хутка развiвацца толькi тады, калi яна залягае на зiму ў цёплую бярлогу. Што паласаты суслiк, гэты класiчны зiмоўшчык, падчас зiмовай спячкi знiжае пульс ад нармальных трохсот удараў да чатырох.
Веды Бэрка былi таксама бязмежныя, але ён выбiраў з таго, што было яму вядома, толькi лепшае, каб зрабiць уражанне на Роя. Ён патлумачыў, як ад шматлiкасцi альбо адсутнасцi зайца i лемiнга залежыць усё жыццё лесу, таму што яны з'яўляюцца галоўнай ежай драпежнiкаў.
|< Пред. 138 139 140 141 142 След. >|