Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 139 из 256

Яна стала дыялогам памiж Бэркам i Роем, з якога Бэрк выведваў усё, што яго цiкавiла.

Рой захапiўся сваiмi ляснымi прыгодамi, што i патрабавалася Джэку. Рой сядзеў на скрынi ля акна, жаваў сваю жвачку "Прынц Альберт", ляпаў сябе па каленях, калi даходзiў да нечага захапляльнага, надаваў твару сур'ёзнасць, калi трэба было быць сур'ёзным, але, па-сутнасцi, яго словы былi звернуты да Бэрка: Рой нiбыта запрашаў яго сваiм аўтарытэтам аспрэчыць iх дакладнасць, знарок змешваючы праўду з няпраўдай, сур'ёзнае i жартаўлiвае, каб выклiкаць Бэрка на спрэчку i тады паспрачацца з iм як след. Але Бэрк толькi пытаўся i слухаў.

Часам даходзiла да сапраўднага глупства.

- Цi бачылi вы калi-небудзь лiсу, - сур'ёзна пытаўся Рой у Бэрка, - як яна залазiць у возера з галiнкай у зубах i чакае, пакуль усе паразiты нё збяруцца на галiнку, а пасля выпускае яе з зубоў, а сама плыве да берага?

Калi размова пайшла пра лiсу, Рой расказаў, як яна ў пагонi за зайцам iдзе за iм след у след, як балансуе хвастом падчас бегу. Скончыўшы расказ пра лiсу, ён перайшоў на рысь. Як няўклюдна даганяе яна зайца, як скача i правальваецца ў снег замест таго, каб слiзгаць, як на лыжах.

- Ведайце, што рысь палюе па вялiкiм крузе, як трапер па ланцугу пастак, гаварыў ён Бэрку. - Да таго ж, ведайце, што яна скарыстоўвае тады чалавечую сцежку.

Бэрк зноў прамаўчаў.

Пасля рысi прыйшла чарга мядзведзя.

- Мядзведзь забiвае, - казаў Рой, - толькi тады, калi iншым шляхам не можа здабыць сабе ежу. Як i iншыя буйныя жывёлiны, ён ахвотна суiснаваў бы мiрна.

|< Пред. 137 138 139 140 141 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]