Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 142 из 256

Ён толькi час ад часу падыходзiў да печкi, каб паварушыць там дровы, альбо да дзвярэй, каб сплюнуць цераз парог тытунёвую жвачку.

Слухалi i iншыя, i Джэк разумеў, што зрабiў правiльна, калi задумаў усё гэта. Джэк сядзеў наводдаль на лаве, паклаў доўгiя рукi на стол i час ад часу круцiў самакрутку. Зрэдку ён уставаў i падкручваў газоўку цi трос за плячо Зела Сен-Клэра, якi часта драмаў i пачынаў храпцi.

Калi ж Бэрк зноў змянiў гаворку на падрабязны роспыт пра дзiчыну ў Муск-о-гi, Джэк зразумеў, чаго хочуць гэтыя людзi ад Роя, у прыватнасцi, чаго хоча ад Роя Бэрк. Бэрку трэба было атрымаць падрабязныя звесткi пра дзiчыну на ўчастку Роя, звесткi, якiх ён не атрымаў бы, калi б не заваяваў давер Роя. Бэрк цярплiва апрацоўваў Роя, пакуль не пераканаўся, што той можа расказаць усё, пра што яму хацелася даведацца. Ён задаваў Рою дакладна сфармуляваныя пытаннi пра сляды лася i аленя, пра напрамкi i даўжыню iхнiх сцежак, пра сярэднюю колькасць баброў на адну хатку, пра дакладную колькасць андатраў на балотах. Бэрк патрабаваў поўнага малюнка: чым харчуецца дзiчына, дзе яна пераважна жыве (асаблiва норка i лiса), цi ёсць у акрузе ваўкi i колькi iх. Гэта былi дакладныя, амаль што рэзкiя пытаннi, але задаваў ён iх так, што Рой мiжволi адказваў на iх сумленна i дакладна.

Часам Джэка палохала, што Рой падвядзе сябе некаторымi сваiмi адказамi, але Рой, хоць i захапiўся пытаннямi Бэрка, нiчога не сказаў з таго, што магло б выдаць яго незаконныя дзеяннi. Ды i Бэрк не настойваў нi на адным рызыкоўным пытаннi.

|< Пред. 140 141 142 143 144 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]