Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 144 из 256

Бэрк мог даць вычарпальны i канчатковы адказ на пытаннi, цi сапраўды дзiчына Муск-о-гi сыходзiць на поўнач, цi вернецца яна,цi скончана тут лоўля, цi гэткае ўжо безнадзейнае паляванне ў Муск-о-гi, як ён даказваў сабе з году ў год.

Ды не проста было задаваць такiя пытаннi.

- Скажыце, - спытаўся Рой для пачатку, - цi заўсёды лось i алень жылi ў Муск-о-гi, цi яны прыйшлi сюды са Штатаў?

- Па маiх звестках, - сказаў Бэрк, - першая белахвостая лань была адзначана блiз Сент-Элена ў тысяча восемсот восемдзесят шостым годзе, а першы лось - прыкладна ў тысяча восемсот восемдзесят дзевятым. I прыкладна ў той жа час апошнi лось быў зарэгiстраваны ў штаце Ныо-Йорк, такiм чынам, зусiм верагодна, што лось прыйшоў сюды са Штатаў, ды i алень таксама.

- Але як магло здарыцца, - спытаў Рой, - што аленя тут стала нiбыта больш. Зараз у Муск-о-гi аленяў больш, чым дваццаць гадоў таму. Няўжо яны ўсё яшчэ прыходзяць з поўдня?

- Сумняваюся, - адказаў Бэрк. - Колькасць аленяў зараз расце на поўднi таксама, як i тут. Гэтаму садзейнiчала тое, што зводзяцца першабытныя лясы. Аленю патрэбна паша, i ён ахвотна жыве ў маладым лесе, на высечках, таму са знiкненнем лесу аленя становiцца больш.

- А чаму становiцца менш лася?

- Бо лось - насельнiк балот. Ён больш разборлiвы ў выбары месца, Рой. Чалавеку лягчэй дабрацца да яго, таму ён i сыходзiць на поўнач, усё глыбей i глыбей, куды не ступала нага чалавека. Яго, як i мядзведзя, выжылi з такiх цудоўных, вядомых мясцiн, як Муск-о-гi.

- А астатняя дзiчына? - спытаў Рой.

|< Пред. 142 143 144 145 146 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]