Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
146 из 256
Да гэтай пары Рою пагражаў выпадковы капрыз прыроды, але словы спецыялiста пра тое, што паляванне тут скончана, надавалi гэтаму безапеляцыйнасць чалавечага выраку. Хвiлiну Рой памаўчаў. Яны ўсе маўчалi. Рой мелькам акiнуў вокам сваю хацiну. Пасля ён засмяяўся так, як нiколi яшчэ не смяяўся.
- Дык, значыць, усiм нам хана, - сказаў ён.
- Не думаю, - мякка зазначыў Бэрк. - Не забудзьцеся, што iснуюць звярыныя заказнiкi. Прыйдзе час, i яны ўратуюць паляўнiчых.
- А якi толк ад дзiчыны ў заказнiках?
- Рана цi позна ахоўваемая дзiчына заказнiкаў размножыцца i распаўсюдзiцца на суседнiя ўгоддзi. Мо для вашых мясцiн у гэтым i няма сэнсу, але ў рэшце рэшт гэта адзiная надзея для паляўнiчых, Рой.
Рой гэта ведаў, але зараз для яго не было суцяшэння. Ён быў занадта прыгнечаны крахам Муск-о-гi.
- Iдзе працэс, а нам хана! - вось i ўсё, што прамовiў ён напрыканцы.
Iншыя не зразумелi, але Джэк яго зразумеў, i яму гэта не спадабалася. Рой зноў засмяяўся кароткiм злосным смехам, i Джэк ведаў - гэта Рой прызнае, што лес i Сент-Элен, нарэшце, перамаглi яго: лес, Сент-Элен i Эндзi.
Раздзел дзевяты
Ранiцай Джэк, Зел i Рой выправiлiся на возера Пiт-Пiт, каб правесцi спецыялiстаў, якiя адляталi на сваiм маленькiм гiдраплане. Пакуль Зел i Джэк дапамагалi Бэрку грузiцца, Рой разам з Ласонам здымаў з матора падшываны чахол.
- Куды вы кiруеце зараз? - спытаў Рой. - На поўнач?
Ласон зiрнуў на пабялелае возера, якое замерзла амаль да сярэдзiны.
|< Пред. 144 145 146 147 148 След. >|