Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 147 из 256

Нават вузенькая чорная палоска вады была накрыта ледзяной плёнкай.

- Не, - адказаў Ласон. - Трэба яшчэ наведаць iндзейца на парогах Уош-Уош. Спадзяюся, мне ўдасца пасадзiць самалёт на раку, калi, вядома, яна не замерзла.

- А пасля куды? - асцярожна спытаў Рой.

- Сент-Элен, а затым у Таронта. Калi мы не паспяшаемся вярнуцца туды, нас дзе-небудзь замарозiць. - I ён нагой стукнуў па паплаўку, на якiм стаяў.

- А што вы хочаце ад Iндзейца Боба?

- Нам патрэбна рыба з яго ракi, - патлумачыў Ласон. - Чорны акунь, калi ўдасца яго знайсцi.

- Вы лiчыце, што рыбную лоўлю забароняць, як i паляванне? - спытаў Рой.

Ласон, круцячы вiнт, кiўнуў бялявай галавой.

- Баюся, што так i будзе, - сказаў ён.

- Я разумею, дзiчына сыходзiць, - сказаў Рой. - Але чаму знiкае ў нашых азёрах рыба? Тым больш чорны акунь. Яго ж тут нiхто не ловiць дарэшты, i незразумела, чаму з кожным годам яго становiцца ўсё менш.

- Надта шмат iлу ў гэтых азёрах, занадта густая вада для чорнага акуня, растлумачыў Ласон. - Пакуль навокал былi сасновыя лясы, вада затрымлiвалася ў глебе, яе затрымлiвалi мох i хвоя, усмоктваючы, ахалоджваючы i паступова фiльтруючы ў ручаi цераз балота. А зараз у гэтых аголеных зараснiках без падлеску вада проста сцякае ў азёры, зносячы з сабой шмат прымесяў i захоўваючы высокую тэмпературу. Iл асядае на дно, зацягвае гнёзды акуня i яго iкру. Вось i выводзiцца акуня ўсё менш i менш. Гэткая ж сiтуацыя i са шчупаком. Увесь кругаварот жыцця ў рыбы парушаны.

|< Пред. 145 146 147 148 149 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]