Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 149 из 256



- Я спадзяюся, ты разумееш, што робiш? - хутка ўмяшаўся Джэк Бэртан.

- Вядома, разумею, - адказаў Рой. - На гэты раз цудоўна разумею.

- Не, не разумееш! - шырокiмi крокамi даганяючы Роя, крыкнуў Джэк. Нейкi час яны iшлi моўчкi, затым Джэк сказаў: - Няма сэнсу ўцякаць ад гэтага, Рой. Рана цi позна, але табе давядзецца вярнуцца ў Сент-Элен. - Надта занепакоены Джэк не захоўваў межы прыстойнасцi i дадаў: - Усё роўна, будзе там Эндзi цi не.

Рой на гэта не адгукнуўся, як маўчаў ён i на ўсе звароты Джэка да яго розуму. Чым больш распальваўся Джэк, тым больш спакойным станавiўся Рой; калi прыйшлi ў хацiну, ён пачаў збiраць у дарогу правiянт, паказваючы тым самым, што рашэнне яго цвёрдае. Зел аж са скуры вылузваўся, дапамагаючы яму, i Рой нагрузiў у мех Зела ўсё тое, што не ўлезла ў яго ўласны.

Нарэшце Рой поўнасцю адчынiў засланку, каб хутчэй згарэлi дровы, а затым усе яны рушылi ў напрамку Чатырох Азёр; але Джэк пайшоў не толькi дзеля таго, каб закончыць паляванне, але i з надзеяй адгаварыць Роя ад яго неразумнай задумы.

Усю рэшту дня Рой здымаў свае пасткi на Чатырох Азёрах i хоць часам пасмiхаўся, што Джэк ходзiць за iм, як прывязаны, i iмкнецца ўгаварыць, але жарты ў яго неяк не атрымлiвалiся.

- Дарэмна стараешся, - спакойна сказаў ён, калi яны ўладкавалiся на начлег у хацiне на Чатырох Азёрах. - Я мушу iсцi.

- Ты з глузду з'ехаў, - сказаў Джэк.

Рой чуў, як хрыпiць Зел Сен-Клэр.

- На мой розум, дык табе лепш спынiцца ў Сент-Элене, - сказаў Джэк.

|< Пред. 147 148 149 150 151 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]