Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 150 из 256



- Мо я i не супраць, - з горыччу азваўся Рой, - калi б было за што зачапiцца.

Джэк яшчэ нiколi ў жыццi не чуў такой горычы ў словах Роя, i хоць ён i раней здагадваўся, як падкасiў Роя Сэм, а зараз у дадатак i Эндзi, але толькi цяпер ён раптам зразумеў, як недаацэньваў глыбiню пачуццяў Роя. Цяпер ён ведаў, што на гэтую авантуру Роя штурхаюць менавiта падзеi ў Сент-Элене, але ён таксама ведаў, што апошняй кропляй была размова з Бэркам i Ласонам. Усё гэта турбавала Джэка, i ён не ведаў, як яму падступiцца да даўняга сябра. Упершыню ў жыццi ён не мог зразумець, што з Роем адбываецца.

- Ты ж ведаеш, - нагадаў яму Джэк, - Сэм яшчэ не з'ехаў.

- З'едзе, - абыякава азваўся Рой. - Ён паедзе!

Джэк здаўся. Больш ён не прамовiў нi слова ажно да наступнай ранiцы, калi яны падышлi да хрыбта, па якiм Зел i Рой павiнны былi пайсцi да хацiны Скоцi i Самсона.

- Я пастараюся, каб Сэм застаўся, - сказаў Джэк. Гэта была апошняя безнадзейная спроба затрымаць Роя. - А Эндзi, магчыма, i з'едзе.

- Фермер Джэк! - гукнуў Рой i памахаў вольнай рукой, хутка аддаляючыся ад яго па хрыбце. - Да вясны? - крычаў ён, не азiраючыся i згiнаючыся пад цяжарам заплечнага меха. - Вясной убачымся! - А сам сабе дадаў вельмi спакойна: "Калi давядзецца!"

Рой павёў Зела па хрыбтах, вольных ад снегу, выбраўшы больш доўгi, але больш лёгкi шлях да Лiтл-Рывера; перабраўшыся цераз раку, яны выйшлi на сцежку да хацiны Скоцi i Самсона. Хутка вечарэла, i Рой убачыў, што яму не ўдалося сэканомiць час.

|< Пред. 148 149 150 151 152 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]