Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
161 из 256
А пакуль мы зоймемся гэтым, - звярнуўся ён да Мэрэя, - ты можаш паляваць па ўсёй акрузе, ставiць сiло на сцежках звяроў i наогул усюды, дзе ўбачыш сляды лiсiцы, норкi i рысi. Як вы думаеце?
Яны згадзiлiся i прапанавалi сякiя-такiя ўдакладненнi. Усю пушнiну вырашылi зносiць у хацiну, скуркi было вырашана дзялiць пароўну, кожны сам мусiў разбiраць сваю долю, i дзялёжку праводзiць адразу ж, так, каб кожны мог трымаць сваю здабычу напагатове на выпадак нечаканых уцёкаў. Былi выпрацаваны абавязковыя для ўсiх правiлы паводзiн. Не раскладваць агню для падвячорка, нiякiх кастроў па-за хацiнай. Але перш за ўсё i важней за ўсё - не страляць. У iх усiх з сабой былi вiнтоўкi, але тут гук стрэлу разносiцца на дзесятак мiль, i стральба магла выклiкаць да iх цiкавасць. Мэрэй лiчыў, што гэта лiшняя засцярога, але здаўся настойлiвасцi Зела i ўгаворам Роя. Нiякага палявання, нiякай стральбы, як бы спакушальна блiзка не з'яўляўся алень. Амаль зусiм сцямнела, а яны ўсё стаялi на схiле над возерам Фей. Нiбыта кажан, яно чарнела ў начной цемры, i Рой апошнiм пакiнуў яго, калi яны, нарэшце, сабралiся вярнуцца ў хацiну.
Раздзел адзiнаццаты
Рой даў магчымасць Мэрэю свабодна перасоўвацца i задаволiў нецярпенне Зела, а сам пачаў дзейнiчаць на возеры Фей так, нiбыта збiраўся раскiнуць тут сапраўды ланцуг пастак. Ён меў натуру захавальнiка i нiколi не браў з бабровай супольнасцi больш за тое, што маглi аднавiць ацалелыя сем'i.
|< Пред. 159 160 161 162 163 След. >|