Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
160 из 256
- Не магу зразумець, - сказаў ён разважлiва сваiм сябрам, - як гэта я шмат гадоў таму не стаў лясным валацугай? - I ўсмешка паволi скрывiла яго губы.
Мэрэй зарагатаў, што здаралася з iм вельмi рэдка.
Зел прапусцiў словы Роя мiма вушэй.
- Дык як мы распачнем паляванне? - спытаў ён, фарсiруючы рашэнне, якое трэба было прыняць.
- А як атрымаецца, - адказаў Мэрэй.
- Паслухай, - не сунiмаўся Зел, - лепш за ўсё было б вылавiць тут усё, што можна, i як мага хутчэй. Трэба ставiць пасткi густа, каб лавiць звера больш, а затым змывацца. Як ты лiчыш?
- Навошта такая спешка? - спытаў Мэрэй.
- Тым разам ты не спяшаўся, таму i трапiўся, - укалоў яго Зел.
Мэрэй задумлiва зiрнуў паўзверх чорнай шавялюры Зела.
- А як лiчыш ты, Рой? - паспешна спытаўся той.
Рой разумеў, чаму Мэрэю не хацелася спяшацца. Ён i сам не спяшаўся б. Убачыўшы гэтую краiну, ён не хацеў прызнаваць неабходнасць спешкi i асцярожнасцi, саму магчымасць адступлення. Рой ужо адчуваў, што тут яго родная прастора, i думаў, што Мэрэй адчувае тое ж самае. Яму хацелася мець задавальнення як мага больш i без спешкi. Але рэшта цвярозасцi i ўсведамленне, што лепш яму не станавiцца на нейчы бок, вызначылi яго адказ.
- Мне здаецца, што лавiць трэба хутка, - сказаў ён, - але наладжваць шалёную гонку не варта.
Мэрэй пацiснуў плячыма, Зел чакаў, што будзе далей.
- Па-мойму, так, - сказаў Рой. - Мы з Зелам можам весцi аблоў азёр. Я вазьмуся за бабра, а Зел можа выграбаць андатру, яна больш даверлiвая.
|< Пред. 158 159 160 161 162 След. >|