Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 159 из 256



- Але iм нялёгка будзе знайсцi гэтае месца, - супакойваў Зела Рой.

- Толькi сачыце за iхнiмi самалётамi, - папярэдзiў Мэрэй, а затым дадаў: Пайшлi, я пакажу вам возера.

Да ўзлеску было крокаў семдзесят, а далей - строма. Пад ёй у крутой катлавiне знаходзiлася заледзянелае возера, дакладней, два азярцы ў форме банта, з выспаю пасярэдзiне. Уздоўж усяго пляскатага берага выдзялялася паласа, якая паўтарала яго абрысы. Гэта была паласа балота, якое зрабiлi бабры, калi перагарадзiлi каля вусця некалькi горных ручаёў.

- Так, гэтае месца вартае ўвагi, - сказаў Рой. - Амаль што возера Фей. Ён назваў яго як мага далiкатней не толькi таму, што быў зачараваны iм, але i з-за яго крылатых абрысаў. - Шкада, што мы не прыйшлi сюды раней, з чоўнам. А то не ўдасца яго абысцi.

- А што я табе казаў, - абыякава зазначыў Мэрэй. - Вунь за той паласой выгаралых соснаў бачна Сярэбраная рака. Калi б мы плылi сюды на чоўне да марозу, гэта сэканомiла б нам дзень. Тады дастаткова было б перацягнуць човен цераз гэтае вось плато.

Рой паглядзеў на тонкую нiтку далёкай ракi, на тысячы блiскучых азёр, на бязмежны далягляд, якi адкрываўся з гэтай вышынi. Гэта былi вялiкiя канадскiя лясы, якiя распасцерлiся далёка за межамi Муск-о-гi. Гэта былi прасторы, дзе кожны крок адкрываў новыя гарызонты, усё больш дзiкiя, усё больш прывабныя. Быць гаспадаром гэтай краiны, блукаць без перашкод па яе лясах i гарах, адчуваць дзiкую магутнасць гэтых ветраў - вось што прадчуваў зараз Рой.

|< Пред. 157 158 159 160 161 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]