Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
164 из 256
З'яўленне людзей, вiдаць, спалохала большую частку аленяў, якiя чулi кожны iхнi следна сваiх сцежках i станавiлiся яшчэ больш чуйнымi. Амаль кожны дзень Рою сустракалася лань, а то i дзве, а Мэрэй сцвярджаў, што за дзень яму трапляецца i пяць, i шэсць, але заўсёды яны паказвалiся толькi на iмгненне, былi далёка i адразу ж знiкалi.
- Не плач, - сказаў Мэрэй Зелу такiм тонам, што Рой па-новаму паглядзеў на сваiх сяброў. - Не плач, будзе табе лань, калi гэта ўсё, што патрэбна твайму жывату.
- Гэта твайму жывату патрэбна шмат! - усклiкнуў Зел. - Гэта ты ляжыш на адзiным ложку, а нам з Роем даводзiцца спаць на падлозе. Ты з'ядаеш удвая больш, чым мы. Як магло стацца, што ты сабраўся ў дарогу ад Скоцi, калi раней ты збiраўся зайсцi па мяне? Бо ў цябе ж нават пасткi былi ўжо сабраныя!
Мэрэй нiчога не запярэчыў, ён моўчкi адчынiў дзверы i высмаркаўся проста на чысты белы снег за парогам. Зел не супакойваўся, пакуль Рою не надакучыла i ён не спынiў гэтую грызню. Жыццё ў цеснай хацiне было даволi змрочным i без гэтых сварак.
У хацiне было цёпла, але адсутнасць сама элементарных зручнасцей пачынала нерваваць Роя. Печ дымiла, а падчас моцнага ветру вялiкая сасна пачынала хiстацца i ўся хацiна з рыпеннем хiсталася на яе карэннях. Мэрэй нарыхтаваў надта мала дроў, i папаўненне запасу лягло на Роя, а зiмой гэта было складана i цяжка. У iх было толькi адно вядро i для мыцця i для пiтной вады, а глыбокае азярцо, на якое разлiчваў Мэрэй, калi выбiраў гэтае месца, аказалася гнiлаватым, гарбата i кава аддавалi зямлёй i грыбамi, а Рой гэтага не любiў.
|< Пред. 162 163 164 165 166 След. >|