Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
165 из 256
Iм даводзiлася эканомiць газу, i таму ў хацiне заўсёды быў паўзмрок: днём ад ляснога ценю, ноччу ад прыкручанага кнота.
На долю Роя выпала i падтрыманне чысцiнi: даводзiлася прыбiраць рэшткi пасля разборкi жывёлiн, якiя затоптвалiся ў брудны снег на падлозе, выветрываць задушлiвы смурод ад пушнiны i кухарства. Каб зносiць гэткае жыццё, Рою патрабавалася зручная хацiна, а Мэрэю толькi i трэба было ад хацiны, каб яна засцерагала яго ад ветру. Зела яна таксама цiкавiла толькi як месца для харчавання i сну. Мэрэй быў неахайны i абыякавы, а Зел толькi неахайны, i ў iхнiм таварыстве Рой лавiў сябе на тым, што ён пачаргова то грубы, то здзеклiвы. У хацiне ён быў маўклiвы i кожны дзень з палёгкай сыходзiў унiз па заснежаным схiле, у марозны халадок возера Фей.
Краiна гэтая не трацiла для Роя сваёй зачараванасцi i - Рой гэта ведаў нiколi не страцiць. На заснежаных плато, калi ўзiраўся ў далёкiя лясы i азёры, Рой забываўся пра маркотнае жыццё ў хацiне. Усё часцей i часцей Рой выбiраўся з азёрнай катлавiны, далей ад бабровай лоўлi на хрыбты i цераз iх на азёры ад аднаго да другога, плануючы цэлую сетку аблову ўсёй гэтай тэрыторыi, у думках пракладваючы сцежкi вакол асобных пiкаў, зразаючы вуглы на хрыбтах, выбiраючы месцы, адно лепшае за другое, для хацiны, для волаку i для блiжэйшага маршруту назад у Сент-Элен.
У гэтыя iмгненнi Сент-Элен уяўляўся яму толькi ў вобразе Джэка Бэртана: Джэк, яго ферма, яго шматлiкая дзятва. У малюнку, якi ўзнiкаў у яго ў думках, не было нi Сэма, нi Эндзi, нi нават Джын.
|< Пред. 163 164 165 166 167 След. >|