Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
166 из 256
Яна, вiдаць, была страчана для яго нават у думках, як усё знiкала са свядомасцi, калi ён нечага пазбаўляўся, справядлiва i назаўсёды. Але чым больш аддаляўся яе воблiк, тым больш хацелася Рою ўявiць сабе Джынi Эндрус i тым большы неспакой гэта выклiкала.
Вось пра што ён думаў, калi халодным змрочным днём сядзеў на вяршынi невялiкай гары i пазiраў на поўдзень цераз хрыбет Белых гор. Ён залез так высока, што мог зазiрнуць паўзверх хрыбта. I як сягаў яго позiрк, ён у думках пракладваў па лясах i плато карацейшую дарогу ў Сент-Элен. Ён быў цалкам захоплены гэтым, калi побач з iм з'явiўся Мэрэй, i Рой ажно падскочыў, бо яго засталi знянацку. Ён быў падобны на аленя, якi хоча кiнуцца ў лес.
- Я заўважыў цябе яшчэ з таго боку далiны, - спакойна прамовiў Мэрэй i сеў побач з Роем на сук пiхты. - Што ты тут робiш? Падпiльноўваеш дзiчыну?
Рой пакруцiў галавой i адчуў, як напружаны мускулы шыi i як сцiснулася цела.
- Не, - сказаў ён, - проста я прыкiдваў, як пракласцi шлях адсюль проста ў Сент-Элен.
- Лепш за ўсё iсцi вакольным шляхам, праз участкi Скоцi i Iндзейца Боба, сказаў Мэрэй. - Калi нацянькi, то давядзецца доўга iсцi па адкрытай мясцовасцi. А што? Хiба ты збiраешся раз на тыдзень хадзiць туды?
- Не, проста так. Забаўляўся, - сказаў Рой, ведаючы, што Мэрэй не ацэнiць яго планы ператварыць краiну Срэбных Даляраў у арганiзаваную сiстэму ўчасткаў для ўзаконенага палявання.
|< Пред. 164 165 166 167 168 След. >|