Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
167 из 256
Наадварот, Мэрэй мог быць нават супраць такiх планаў, бо зараз увесь гэты край пэўным чынам належаў яму, i не толькi згодна з яго ўласным уяўленнем, але i ў вачах Роя i нават Зела Сен-Клэра, Мэрэй знаходзiўся ў гэтай краiне як неад'емная яе частка, i для Мэрэя не iснавала нi Сент-Элена, нi iнспектараў, нi наогул чалавечых законаў.
- Калi надарыцца выпадак, - сказаў Мэрэй, - нам варта скiраваць на захад, на той бераг ракi, паглядзець, якiя мясцiны там. Днямi я быў там, i мне здалося, што там яшчэ вышэй. А ты не заўважыў, што чым вышэй, тым цяплей?
Рой кiўнуў галавой:
- Унiзе каля возера зараз, вiдаць, градусаў на пяць халадней, чым тут. I сушэй. Рукi там проста дымяцца, калi знiмеш рукавiцы. - Рой зiрнуў на сваю руку i толькi зараз заўважыў у руцэ ў Мэрэя ружжо. - Ты што, на паляваннi? спытаў ён.
- Проста шукаў аленя, - i вялiкая рука Мэрэя нецярплiва перахапiла ложа армейскай вiнтоўкi. - У пастцы iх не дачакаешся. Вось убачу буйнога самца, i нам хопiць яго на некалькi тыдняў.
- Ох i пападзе табе ад Зела, калi захочаш страляць тут! - папярэдзiў Рой.
- Ану яго! Плаксiвец! - са шкадаваннем сказаў Мэрэй. - Зайдзi ты з таго боку лесу, напярэймы, а я паспрабую выгнаць, - папрасiў ён Роя.
Уяўленне пра дарогу ў Сент-Элен у Роя даўно знiкла. Ён сказаў: - Ну што ж, - i пайшоў за Мэрэем па снезе i па скалах на сама аленевую строму. Па дарозе iм сустракалася шмат слядоў, адбiткi капытоў, памёт, з'едзеныя верхавiны маладых клёнаў, але хоць яны прачасалi, падзялiўшыся, вялiкую паласу лесу, нiчога iм не трапiлася. Нават i гэтае паляванне без ружжа давала Рою задавальненне, i ён упершыню ўсвядомiў, як сумна займацца толькi адловам баброў.
|< Пред. 165 166 167 168 169 След. >|