Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
176 из 256
- Разы са два я шукаў цябе на возеры Фей, але цябе там нiбыта i не было!
Рой не хацеў распачынаць гаворку з Зелам.
- Вiдаць, блукаў недзе паблiзу, - з сумам азваўся ён i адразу ж пашкадаваў пра гэта. - Я часта падымаюся на хрыбет, Зел, каб зiрнуць, цi нiкога няма вакол. Ды i холадна на гэтым балоце, не вытрымлiваю.
- Вы з Сахатым толькi тым i заняты, каб блукаць невядома дзе, прамармытаў Зел. - Дзе Сахаты? Яму даўно пара вярнуцца.
Але гэтай ноччу Мэрэй так i не вярнуўся. Зел занепакоiўся, а Роя гэта хоць i турбавала, аднак больш за ўсё пацяшала, калi ён уяўляў сабе, як Мэрэй зайшоў, нарэшце, так далёка, што i не вернецца за адзiн дзень. Ён не думаў, што з Мэрэем нешта здарылася, ён быў вельмi вопытны лесавiк. Iншым, больш гераiчным часам, з Мэрэя мог атрымацца даследнiк новых земляў, чалавек, якi мог бы пракласцi шлях, знайсцi неверагодную колькасць скарбаў, адкрыць кантынент i не надаць асаблiвай увагi свайму адкрыццю. Для Мэрэя гэта азначала б толькi наступны пагорак альбо наступную далiну, ён i зараз, верагодна, затрымаўся на нейкiм з гэтых пагоркаў альбо ў якой-небудзь далiне, замарозiў сябе на трыццацiпяцiградусным марозе, замест таго каб ляжаць на цёплым ложку, якi Зел не забыўся адразу ж заняць. Аднак жа Рой зайздросцiў Сахатаму.
- Ты пойдзеш шукаць яго? - спытаў Зел, калi прачнуўся марозным досвiткам.
- Не, - адказаў Рой. З кожным днём ён, сам не ведаючы чаму, адказваў Зелу ўсё больш лаканiчна.
Якраз апоўднi першага дня адсутнасцi Мэрэя Рой заўважыў, калi выпраўляўся на Сярэбраную раку, маленькага чалавечка на схiле каля балота андатраў.
|< Пред. 174 175 176 177 178 След. >|