Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 174 из 256

Эндзi не прывык стрымлiваць свой язык, вось ён i вылье ўсё на Роя: лаянку, праклёны, папрокi, знявагу, кпiны. Ён мог абразiць Роя, зрабiць яму балюча, больш балюча, чым хто iншы. Галоўны яго папрок Рою будзе ў вераломнасцi, схаваным падмане, халодным разлiку. Рою, якi сам нiколi не шукаў выгады ў чужой бядзе, цяжка будзе ўсё гэта выслухаць. Але Эндзi вып'е асалоду сваёй помсты дарэшты, i Джынi таксама атрымае сваю долю. Тут малюнак цямнеў. Што зробiць Эндзi ў адносiнах да Джынi? Цi кiне ён у твар ёй тыя ж знявагi, цi пакажа яе як распуснiцу, а самога сябе як бязгрэшнага? Рой быў абураны, яго так i турзала ўскочыць i выставiць Эндзi контрабвiнавачваннi. Якое права мае Эндзi вяртацца i патрабаваць аднаўлення таго, ад чаго сам уцёк? Ва ўсiм вiнаваты сам Эндрус. Гэта ён улез у iхняе жыццё, ён здрадзiў iм. Але цi гэтак будзе разважаць Джынi? Яна павiнна адчуваць тое ж, што i Рой! Яна ведае, што памiж iмi iснуе тое, да чаго няма справы Эндрусу, якiя б нi былi на гэты конт законы краiны.

Калi б Роем кiравалi абурэнне i ўсведамленне ўласнай праваты, ён адразу ж пакiнуў бы хацiну i накiраваўся б проста ў Сент-Элен. Але як толькi знiкла пачуццё лёгкасцi, прынесенае фаталiзмам, Рой зноў станавiўся грэшнiкам. Ён ведаў, што з вяртаннем Эндзi Эндруса вiнаватым аказаўся ён сам, i Джынi, i ўвесь свет. Джынi была для яго страчана, як страчана была дзiчына ў Муск-о-гi, i Сэм, i страчаны Сент-Элен. Нiчога не засталося на свеце, куды Рой мог бы вярнуцца.

- Нешта ты стаў задумвацца, сябрук, - сказаў яму неяк Мэрэй, калi выходзiў з хаты.

|< Пред. 172 173 174 175 176 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]