Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 175 из 256

- Ты нечым заклапочаны?

Рой нiчога не адказаў, пацiснуў плячыма i пайшоў на сваё возера Фей.

Лоўля баброў яго раздражняла; здабыванне скуркi стала для яго дакучлiвай павiннасцю, таму ён пачаў паскараць лоўлю такiмi спосабамi, якiх нiколi раней не дазваляў сабе, як занадта згубных i спусташальных для бабра. З сабой ён меў каля дзесятка сiло, i ён пачаў ставiць iх петлi з дроту зусiм блiзка да выхада з хатак i на шлюзах каналаў, што азначала пагалоўнае знiшчэнне. Гэткiя спосабы палявання ў Муск-о-гi заўсёды выклiкалi ў Роя агiду, але зараз ён са здзiўленнем лавiў сябе на тым, што тут гэткае пачуццё ў яго не ўзнiкае. Ён згадаў параграф, дзе гаварылася, што законам забараняецца любой асобе выкарыстоўваць сiло для лоўлi бабра ў любую пару года. Ды не было звыклага гумару ў тым, што ён абвяшчаў, быў толькi адкрыты цынiзм, накшталт хуткасцi i спрыту, з якiм ён спраўляўся з сiло, каб хутчэй пакiнуць балота дзеля новых блуканняў па хрыбтах, дзеля новых разведак i планаў, якiя зараз займалi большую частку ягонага дня. Калi яго адольвала гэтая прага новых адкрыццяў, лоўля баброў здавалася яму марнай тратай часу, i чым блiжэй знаёмiўся ён з гэтай краiнай, тым большым станавiлася нецярпенне закончыць аблоў, правесцi яго iнтэнсiўна, нават бязлiтасна, каб толькi хутчэй вызвалiцца i цалкам аддацца асваенню цудоўных прастораў краiны Срэбных Даляраў.

- Дзе ты прапаў? - аднойчы спытаўся ў яго Зел цiхiм, светлым вечарам, калi яны засталiся ў хацiне ўдвух.

|< Пред. 173 174 175 176 177 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]