Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 183 из 256

Раптам гэта завалодала ўсёй яго iстотай, i ўпершыню з часу вяртання Эндзi ён уявiў сабе ўвесь воблiк Джынi; усё iхняе знаёмства; i пасля скачок ад прыватнага, ад iх блiзкасцi, - да значэння гэтага для яго; да яго самога, што неаддзельны ад Джынi, як бы нi супрацiўлялася гэтаму яго ўстрывожаная свядомасць; ён не можа дапусцiць, каб з Джынi так мiмаходам здзекаваўся нейкi прыдуркаваты, каб яна падпарадкоўвалася самавольству Эндзi. Не, ён гэтага не стрывае!

Але цi не позна? Справа не ў Эндзi, а ў iм самiм. Ён загiнуў; i не толькi таму, што прырода адолела яго, загнала ў лес. Прырода выхапiла яго з таго асяроддзя, iснаванне па-за якiм для яго было немагчымым. Гэта зрабiла з яго адзiночку - i ўсё. I вось зараз ён меў вынiк свайго паражэння, дзялiў яго са сваiмi спадарожнiкамi: двума загiнуўшымi чалавекамi.

- Давай пакаштуем марынаду, - сказаў Рой Зелу, калi яны селi за стол.

- Гэта што, справа рук Руфi Мак-Нэйр? - спытаў Мэрэй.

Рой адмоўна пакруцiў галавой i сарваў накрыўку.

- А як маецца Сэм? - працягваў Мэрэй.

- Выдыхся! - сказаў Рой, торкаючы вiдэльцам у зялёныя памiдоры.

- Яны там у горадзе ўсе выдыхлiся, толькi гэтага не ведаюць, - сказаў Мэрэй.

Рой адарваўся ад ежы.

- Толькi не Джэк. Джэк Бэртан, той не здасца!

- Ну, як марынад? - спытаў Зел, гледзячы на Роя вачыма, якiя ўсё разумелi.

- Смачны, - сказаў Рой. У памiдорах было занадта цукру, але для першага разу нiчога; зрэшты, iншыя разы для Джын, вiдаць, былi яшчэ менш удалыя.

- Два-тры дрэнныя гады - i Джэк здасца, як i iншыя, - падсумаваў Мэрэй.

Рой не спрачаўся.

|< Пред. 181 182 183 184 185 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]