Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 185 из 256



У час абходу ён чуў яшчэ два стрэлы, на гэты раз вельмi блiзка.

"Напэўна, гэты забойца - Сахаты", - падумаў Рой.

Стрэлы яго ўсхвалявалi; але крыху пазней ён зусiм страцiў спакой. На адной са сцежак ён убачыў труп шэрага ляснога ваўка. Гэта быў буйны пляскатагаловы самец з бела-шэра-карычневай пушнiнай. Ён ляжаў на сцежцы мёртвы, зяпа яго была разяўленая, тоўстыя скачанелыя ногi выцягнутыя, як палкi. Здавалася, што ён ужо з тыдзень як здох, але снегам яго не занесла i пушнiна была яшчэ як у жывога. Рой перавярнуў яго скачанелае тулава, ён хацеў знайсцi раны альбо ўкусы, але нiякiх адзнак вiнаватага ў смерцi не было. Прыкметы, аднак, былi вiдочныя, i Рой не стрываў.

- Яшчэ не хапала, каб Зел скарыстаў белае сiло! - сказаў ён гучна.

Белым сiло iндзейцы называлi яд, i труп ваўка сведчыў альбо пра прамое атручэнне, альбо пра тое, што ён з'еў iншую атручаную жывёлiну. Апошняе было больш верагодным, бо Зел нiколi не згадваў пра сiло на ваўка. Зел, вiдаць, клаў атручаную прынаду ў пасткi для андатраў, норак i iншага пушнога звера. Сорам, якi адчуваў Рой з-за сваiх бабровых сiло, знiк перад гэтым разбуральным зверствам. Атручэнне не абмяжоўвалася першай ахвярай. Атручаная жывёлiна, уключаная ў ланцуговую рэакцыю знiшчэння адных драпежнiкаў iншымi, можа атруцiць яшчэ пяць. Гэты атручаны воўк, якi, верагодна, пакаштаваў атручанай андатры, у сваю чаргу, нёс смерць для кожнага звера, якi захацеў бы пакаштаваць яго мяса, няхай гэта мядзведзь, пацук, лiса, iншы воўк, кунiца, рыбалоў, рысь альбо нават вушастая сава.

|< Пред. 183 184 185 186 187 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]