Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
20 из 256
Я гэта кажу сур'ёзна, Рой.
Рой прамаўчаў.
- Калi ты прыйдзеш наступным разам, Мак-Нэйраў тут ужо небудзе.
Рой ступiў некалькi цяжкiх крокаў, адчынiў дзверы кухнi i цвыркнуў у цемру чорным струменем тытунёвай жвачкi. Вярнуўся да агню, усеўся на сваё месца побач з братам i прасядзеў там моўчкi, пакуль рашэнне, што мае быць, не ўклалася ў яго ў галаве. Тады ён падняўся наверх i адразу спусцiўся ўнiз з вялiкiм пакункам i двума звязкамi скурак з-пад матраца.
Руф Мак-Нэйр назiрала за iм. Ведаючы, куды ён збiраецца, яна з'едлiва прамовiла, калi ён адчыняў знадворныя дзверы:
- Вось пойдзеш так калi-небудзь да Эндруса i спаткаеш свайго Эндзi.
Рой прыпынiўся ля адчыненых дзвярэй.
- Кажуць, што яго бачылi! - гукнула яна следам.
Рой iмкнуўся не слухаць яе, але гэтыя словы ўжо ўчапiлiся ў яго i рвалi на часткi яго насцярожанае сумленне. Шыбуючы па асветленых месяцам камянiстых градах на палях i сасновых лясах, ён увесь час думаў: а што, калi Эндзi Эндрус ужо дома, з Джын, i чакае, калi на дарозе з'явiцца Рой. Вось ужо дзесяць гадоў, iдучы па гэтых мясцiнах, Рой задаваў сабе ўсё тое ж пытанне, але нi разу яшчэ не было i прыкмет на тое, што Эндзi дзесьцi тут.
Дванаццаць гадоў таму апошнi раз бачылi, як Эндзi Эндрус пешкi iшоў па дарозе ў Марлоў, крышку п'янаваты, да той мяжы, каб не звяртаць на сябе ўвагi, але, вiдаць, дастаткова цвярозы, каб ведаць, што рабiць. Пакiнуўшы жонку i дваiх дзяцей, ён так i не вярнуўся. Нават палiцыя не змагла адшукаць яго жывога цi мёртвага.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|